культура. рознае
Абноўлена: Андрэй Хадановіч. «Сьнег». Вершы з кнігі. | 13 каментароў | 11:16, 22 снежня 2006

З друку выйшла першая кніга з сэрыі «Кнігарня «Наша Ніва». Гэта зборнік вершаў паэта Андрэя Хадановіча «Сто лістоў на tut.by». Хаця насамрэч вершаў у кнізе ня сто, а сто дзесяць. Пра гэта ж у караценькай прадмове піша і сам аўтар: «У кнізе сабраныя вершы, напісаныя збольшага ўвосень і ўзімку 2004 году й дапоўненыя пазьнейшымі тэкстамі. Дапоўненыя настолькі, што лістоў выйшла болей за сто – прашу прабачэньне ў аматараў круглых лікаў і шчыра смуткую разам зь імі. Кніга складаецца з чатырох асноўных разьдзелаў, якія можна чытаць запар, а можна – чаргуючы іх з трыма «дывэртысмэнтамі». Апошніх магло ня быць, але буду рады, калі нехта з чытачоў адужае і іх таксама. Шчыры дзякуй электроннай пошце, безь якой гэтыя лісты маглі б і не напісацца».

Значная частка вершаў, што склалі зьмест кнігі, раней друкаваліся на старонках «Нашай Нівы». Рэдактура Васіля Сёмухі, макетаваньне Міхала Анемпадыстава. Наклад 1 500 экзэмпляраў. Шукайце ў кнігарнях і незалежных распаўсюднікаў.

Зьміцер Панкавец


З кнігі «Сто лі100ў на tut.by»

    @ @ @

    Зранку ў падворку зьявіцца сьнег,
    новы, як бібліятэка,
    белы і ліпкі, нібы пельмень,
    як яго ні круці.
    Зранку ў падворку стануць ляпіць
    сьнежнага чалавека.
    Дворнікі будуць лаяцца матам:
    «Маць тваю, еці, еці!»
    Зранку першым, блін, комам
    нас расстраляюць дзеці!
    Нехта ў белай гарачцы
    белы збудуе дом.
    Дворнікі будуць рыпець на машынах:
    «Вы паглядзеце!
    Еці!»,
    крэсьлячы адрас на шкле лабавым:
    www.sniezhny.com.

    @ @ @

    Выйдзеш на вуліцу — вецер гвалтуе дзяўчатак.
    Вушы прадзьме — і гамон, і камэдыі фініш.
    Галасаваць не ідзі, безнадзейны занятак:
    Як ні старайся, ніводнай машыны ня спыніш!
    Трэба ляцець, ды стаіш на халодным прыпынку.
    Цокаюць сківіцы, кожная — нібы падкова.
    Цяжка пасьпець, як ня зробіш сапраўднага ўчынку.
    Колаў няма, а на крылах — прадзьме канчаткова.

    @ @ @

    Сьнег ідзе. Галубы. Не блакітны, а — галубы
    За акном натапырылі пёры, нібы забойцы.
    Ля аконнай шыбы школьныя ўжо лабы
    Падзяляюць сьвет: тут — «індзейцы», а там — «каўбойцы».
    У лабоў мукі творчасьці: алавяны стойкі жаўнер
    Праз два «н» упарта ня пішацца ў першай прозе.
    Сьнег ідзе — і, трапляючы коміну за каўнер,
    Абганяе трамваі і ўсіх, каму па дарозе.

    @ @ @

    Будучы сьнег яшчэ сёлета выпадае
    Цукрам у каве, і люд выпадае ў асадак.
    Вырак законны, і скардзіцца не выпадае.
    Побач шыбуе жвавая й маладая,
    Толькі пад футрам цяжэй разгледзець азадак.
    Дзеўка‑зіма прыйшла белатварай марай
    І цалуе ўзасмак белазубай згубай.
    Дзьве сьцяжынкі сыходзяць у лес закаханай парай.
    Дыхаеш ім наўздагон халоднаю парай
    І задыхаесься, як селядзец пад шубай.

Падзяліцца навіной:         
13 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Андрэй напiсаў(ла) Сьнежань 21, 2006 у 21:57
Ну хоць бы хто напісаў цікавую кніжку па-беларуску. Фантастыку, альбо баявік, альбо дэтэктыў. А так, уся беларуская літаратура сучасная зводзіцца да:

1. вершаў
2. расповедаў хто куды з'ездзіў, што з кім выпіў
3. і гады ў рады выходзіць які небудзь нудны гістарычны раман.

быццам бы і папера пераводзіцца, а чытаць няма чаго...
Radykal напiсаў(ла) Сьнежань 22, 2006 у 15:40
...Ah,Anreju(jaki Hadanovich),i na pliacy Kalinouskaga ty byu,i va univery,zdaecca,filalogiju vykladaesh...A pishash "vecer ...gvalcic dziauchatak...".Shkada mne ciabe,niaudaly ty moj kalega,shkada j chytachou tvaih...Andreju,jo taki paniatak u mastactve slova:chuccio,adchuvanne tago,u jakim kanteksce,mescy...i g.d. slova mozha praguchac jak "dyhanne kahanaj",a u jakim jak ,daruj,vypuskanne gazau ...Nikoli u belaruskim versh
y ne "praguchyc" slova zgvalcic`.Magchyma u daliokaj buduchyni,kali liudzi kanchatkova pastaviac usio z nog na galavu.Ale ne sionnia...Versifikataram mozhna stac i nauchycca getamu,a vos`paetam...Paetam mozhna tolki naradzicca i ...prarasci.Nia much slova,ziamliacha,addajsia vykladchyckaj raboce)))))))).Zdaroja i z Kaliadami...
S напiсаў(ла) Сьнежань 22, 2006 у 15:51
Radykal, Vy i da vierszau dabralisia:) Abaznany, treba skazac', czalaviek va ucich sferach, azh zajzdrosna.
Рэд. Андрэю напiсаў(ла) Сьнежань 22, 2006 у 15:52
Паштовая скрынка. Януку Купалу. Пішэце цікавей. Лепей баевікі або дэтэктывы. А то папера пераводзіцца, а чытаць няма чаго...
Чытальнік. напiсаў(ла) Сьнежань 23, 2006 у 1:53
Спадарове-літаратары ці ня час вам напісаць пра свайго Дункана Маклауда на гэтую
ролю мог бы падыйсьці Ўсяслаў Чарадзей князь ваўкалака Абаронца Айчыны.
Kažemaks напiсаў(ла) Сьнежань 23, 2006 у 11:51
Спадзяюся, зараз Хадановіч плённа перакладае вершы Жадана з украінскае. У перастворах іншага паэты я іх па-просту не ўяўляю. :)
akuj напiсаў(ла) Сьнежань 23, 2006 у 12:43
Андрэю, Чытальнік - блін, колькі можна самаедзтвам займацца? І дзе тут лёгіка? Вершы ёсьць а баевіка няма, ах-ах-ах, што ж ты, Хадановіч, не даглядзеў! І што цяпер, вершы ў сьметніцу?
rusalka напiсаў(ла) Сьнежань 23, 2006 у 21:44
Liudzi, dlya vas u NETe nyama kaxannya...
CHytalnik напiсаў(ла) Сьнежань 25, 2006 у 4:36
knigi geta dobra a da knigi nja blaga bylo b i audye viersiuy bo Andreja liepsh sluhac chym
chytac a jashche lga i inshyh vydavac na audye napryklad Bykava A.Baharevicha A.Globusa i
insh.
Vybachajcie za pamylki.
Марыйка напiсаў(ла) Студзень 14, 2007 у 13:34
Ах, радыкал-радыкал... Здаецца, ня першы пост на форумах напісалі, а пішаце: "Шкада мне цябе..." Ніколі сапраўдны беларускі фаруміст не напіша на форуме "Мне цябе шкада". Толькі - "ТЫ ВАРТЫ ЖАЛЮ".
Незалік вам па інтэрнэт-дыялекту, мой няўдалы калега.
ABC напiсаў(ла) Студзень 14, 2007 у 17:23
Radykal - і вы таксама прарок?
Спадар Мікола напiсаў(ла) Студзень 15, 2007 у 0:31
2 Марыйка: слушная заўвага ! 8-)
Электронная Пошта напiсаў(ла) Студзень 15, 2007 у 19:01
Вітаю, спадар Андрэй, з кнігаю...
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Люты 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).