Культура22

Лён і вялікая вада

21 сьнежня ў наваполацкай гарадзкой выстаўнай залі адбылася прэзэнтацыя выставы полацкай мастачкі Тацяны Козік "Роздум каля вялікай вады".

21 сьнежня ў наваполацкай гарадзкой выстаўнай залі адбылася прэзэнтацыя выставы полацкай мастачкі Тацяны Козік «Роздум каля вялікай вады». Упершыню мастачка так шырока паказала свой жывапіс і выступіла ў якасьці мадэльера – на прэзэнтацыі адбыўся паказ яе калекцыі адзеньня зь лёну.

Першапачаткова Тацяна плянавала назваць выставу «Лён і бурштын». Наваполацкая пісьменьніца Ірына Жарнасек, выступаючы на прэзэнтацыі, назвала гэты вобраз сымбалем ВКЛ: лён – Беларусь, бурштын – Літва.

Тацяна Козік вядомая на Полаччыне сваімі прынцыпамі: яна ніколі не была сябрам ніякіх мастакоўскіх саюзаў і ў сваёй творчай дзейнасьці трымаецца максымальнай самастойнасьці. Ейная майстэрня, што месьціцца ў прыватным дамку на беразе Дзьвіны ля Сафійскага сабору ўжо сталася легендарнай.

У адкрыцьці выставы ўзяў удзел ансамбль народнай песьні наваполацкай музвучэльні «Вербніца» (кіраўнічка Нэлі Бароўская), які выканаў калядкі. Дарэчы, амаль увесь калектыў, прынамсі жаночая частка, быў апрануты ў строі ад Тацяны Козік. Мадэлі таксама дэманстравалі маладыя дзяўчаты – пераважна студэнткі ПДУ.

Тацяна Козік у заключным слове сказала, што марыць пра іншую Беларусь, што самае галоўнае ‑ мець сваю зямлю і свой дом, у якім гаспадаром родная мова.

Відавочна, мясцовае кіраўніцтва горада было ўпэўнена, што нешта падобнае на прэзэнтацыі прагучыць, таму мерапрыемства праігнаравалі ўсе гарадзкія СМІ і нават прадстаўнікі аддзела культуры.

Затое аматараў творчасьці і жыцьцёвых прынцыпаў Тацяны сабралася поўная заля. Прыйшлі з кветкамі і добрымі словамі. Уражаньняў хапіла для ўсіх.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана10

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

«Каб губернатар спацеў». Што Лукашэнка патрабуе ад сваіх памочнікаў у рэгіёнах2

Прыгожую трапічную птушку заўважылі ў Беларусі1

Лукашэнка патлумачыў, чаму лётае на верталёце па краіне, а не ездзіць на машыне3

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў40

Дырэктара мінскай кампаніі арыштавалі ў Маскве1

У Вікторыі Азаранкі скралі айфон, тэрапеўт дагнаў зладзюжку і прыдушыў7

«Гэта вяршыня». Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў выпрацаваць нацыянальную ідэю64

У Індыі разбіўся пасажырскі самалёт. На борце былі 242 чалавекі

Зоаабаронцы напісалі заяву на гаспадара дома, на канапе якога памёр лось17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана10

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць