Грамадства
6 каментароў | 12:56, 27 снежня 2006

Уладзімер Замяталін прызначаны генэральным дырэктарам Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Беларусьфільм».

Чуткі пра гэта хадзілі даўно, але толькі ўчора, 26 сьнежня, падчас разгляду кадравых пытаньняў, А. Лукашэнка даў згоду на прызначэньне Замяталіна на пасаду кіраўніка беларускім кіно.

Уладзімер Замяталін нарадзіўся 14 траўня 1948 г. у Туле (Расея). Скончыў Данецкае вышэйшае ваенна‑палітычнае вучылішча (1973) і Ваенна‑палітычную акадэмію (1983), па спэцыяльнасьці выкладчык гісторыі і грамадазнаўства. Служыў афіцэрам у Чырванасьцяжнай Беларускай ваеннай акрузе на пасадах намесьніка начальніка палітаддзелу танкавай дывізіяй, інспэктара палітупраўленьня, начальніка ваенна‑палітычнага аддзелу акругі, намесьніка начальніка ўпраўленьня інфармацыі Мінабароны.

У 1994 г. – прэс‑сакратар прэм’ер‑міністра Вячаслава Кебіча, уваходзіў у ягоны перадвыбарчы штаб.

З 1995 г. — на пасадзе начальніка ўпраўленьня грамадзка‑палітычнай інфармацыі ў Адміністрацыі прэзыдэнта, з 15 ліпеня 1995 г. – намесьнік кіраўніка Адміністрацыі — начальнік галоўнага ўпраўленьня грамадзка‑палітычнай інфармацыі. З 23 студзеня 1997 г. — старшыня Дзяржакамітэту па друку.

У 2000‑2001 г. - зноў першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта.

Вярнуўся праз пяць гадоў палітычнага забыцьця.

Фота photo.bymedia.net

Падзяліцца навіной:         
6 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Балён напiсаў(ла) Сьнежань 27, 2006 у 15:51
Думаў, што ён больш ніколі не ўсплыве...
Luty напiсаў(ла) Сьнежань 27, 2006 у 16:43
Кпец, кiна не будзе.
ser zhuk напiсаў(ла) Сьнежань 27, 2006 у 18:12
Нарэшце прыходзяць таленавітыя людзі ў кіно. "дунячка"- 2 хутка здымаццо будзе, а потым і "уладзімерачка"
Ліцьвінка напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2006 у 0:10
Чужынца. які не ведае ні мовы нашай. ні культуры паставіць на чале такой важнай культурнай установы - значыць ажыццявіць забойства беларускага нацыянальнага кіно, працягваць і далей дабіваць нацыянальную культуру наогул. Што гэта - поунае неразуменне беларускіх нацыянальных інтарэсаў. ці яго застаўляюць прымаць падобныя рашэнні. Бо горшага за гэты варыянта прыдумаць нельга.
цікаўны напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2006 у 15:33
А што ён рабіў апошнія пяць год? Дзе жыў, за ягія грошы/гранды? Пэнсія па закону яму выпадае толькі ў 2008 г.
уэб. напiсаў(ла) Сьнежань 28, 2006 у 15:47
=Цікаўнаму=

кажуць, працаваў у Трастбанку
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Люты 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).