У сераду і чацьвер (17 і 18 студзеня) у Купалаўскім тэатры — спэктакль «Тутэйшыя» ў пастаноўцы — ужо клясычнай — Мікалая Пінігіна.
Нагадаем, што п’еса была часова зьнятая з рэпэртуару ў красавіку 2006 г. Прычыну патлумачылі тады ў неабходнасьці рамонту дэкарацый.
Цяпер культавы спэктакль вярнуўся. Праўда, на яго ўжо месяц таму нельга было дастаць квіткоў.
У лютым паказ «Тутэйшых» не плянуецца, а на сакавік яшчэ рэпэртуар не сфармаваны, зазначаюць у касах Купалаўскага тэатра.
Першы паказ, у сераду, скончыўся, як звычайна, ўзьняцьцём бел-чырвона-белага сьцяга і авацыяй.
Фота з сайту svsphoto.com