культура. рознае
Чацьвер, 18 студзеня, 18:00. | 12 каментароў | 12:45, 18 студзеня 2007

Сёньня (чацьвер, 18 студзеня), а 18-й гадзіне Андрэй Хадановіч запрашае на паэтычна-музычную акцыю "Размова з рэхам". У рамах імпрэзы прэзэнтацыя новай кнігі "Сто лі100ў на TUT.BY" -- першай кнігі ў сэрыі "Бібліятэка "Наша Ніва".

Удзел бяруць гурт "Рэха", а таксама Ўладзімер Арлоў, Максім Жбанкоў ды іншыя добрыя людзі.

Месца: кіназаля Палацу моладзі (Старавіленскі тракт, 41).

Даведкі праз тэл.: 262-02-90, маб. 8-029-272-02-90 (МТС).

Кошт уваходу — 2 тыс. рублёў.

Старшыня таварыства вольных літаратараў паэт Алесь Аркуш абвесьціў шорт‑ліст на атрыманьне літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес‑2006».

Кандыдатамі сёлета сталі:

Валянцін Акудовіч за кнігу «Дыялёгі з Богам»
Міхась Андрасюк. «Белы конь»
Сяргей Балахонаў. «Імя грушы»
Зьміцер Вішнёў. «Фараон у заапарку»
Андрэй Хадановіч. «Сто лі100ў на TUT.BY».

Апошняя кніга выйшла ў рамках праекту «Кнігарня «Нашай Нівы».

У мінулыя гады прэмію «Гліняны Вялес» атрымлівалі Людка Сільнова, Славамір Адамовіч, Уладзімер Арлоў, Сяргей Астравец, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Сяргей Дубавец і інш.

Ляўрэат стане вядомы вясной.

Падзяліцца навіной:         
12 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
аа напiсаў(ла) Студзень 17, 2007 у 18:01
Сёлета ляўрэата чакае сюрпрыз.
Марыйка напiсаў(ла) Студзень 17, 2007 у 18:39
У выданьні "Кнігарні НН" год выхаду стаіць - 2007.
аа напiсаў(ла) Студзень 17, 2007 у 19:19
А ў "Імя грушы" - 2005.
Фядута напiсаў(ла) Студзень 17, 2007 у 20:04
А маю кнігу абазвалі літаратуразнаўчай і не ўключылі. :(((
bb напiсаў(ла) Студзень 17, 2007 у 20:25
aby nie humavy fales
F.Dutau напiсаў(ла) Студзень 17, 2007 у 21:01
Каму трэба гэтыя "коні ў заапарку"? Даеш прэмію "Зянон-хопу"!!!Рэальна чытаюць!
Смех напiсаў(ла) Студзень 17, 2007 у 22:03
Чым далей, тым смяшней! Хаця, па-чэснаму, і для такім пісак павінна быць радасць перад новай дурнотай, якую яны створаць! Фядута варты прэміі! Астатнія пралятаюць!
тт напiсаў(ла) Студзень 17, 2007 у 22:24
І праўда, давайце арганізуем рух (закідаем ініцыятараў лістамі), каб прэмію далі аўтару
Зянон-хопа. Я нават не ведаў, напрыклад, што выйшлі кнігі Андрасюка і Вішнёва. Пра Балахонава, Хадановіча, Акудовіча або чытаў, або бачыў.
lolik напiсаў(ла) Студзень 18, 2007 у 1:21
падтрымліваю рух за Зянон-хоп. Чытала яго шмат разоў, але толькі што давялося ўголас прачытаць сябру (паляк, кірыліцай не валодае) - дык абхахатваліся абодва. Твор не старэе ад шматлікай чыткі, толькі харашэе. Даеш літ прэмію аўтару!
aa напiсаў(ла) Студзень 18, 2007 у 11:33
Вялес даецца за выдадзеную мастацкую кнігу. Наколькі ведаю, яшчэ няма прэміі за лепшы мастацкі твор у белнэце.
нелітаратуразнаўца напiсаў(ла) Студзень 18, 2007 у 16:02
Згода!! Велес трэба адаць аўтару Зянон хіпхопа. Твор які зварухнуў балота сучаснай беларускай літаратуры. Хадановіч з яго халоднымі аранжырроўкамі і блізка не стаяў. Гэтыя сучасныя клясікі мусяць ведаць што ў хіпхопе набор ненарматыўнай лексікы -закон. Хай паслухаюць зорак амерыканскай хіпхоп паэзіі. Зянон хіпхоп -пурытанская рэч ў параўнаньні з гэтымі тэкстамі. Напісана між тым сучасна, цікава, актуальна, жыва і галоўнае сьмешна з гумарам. Але ці вядомы аўтар? Калі твор ананімны лепш НН знайшла аўтара ды ўзяла інтэрв'ю. Абрыдла ўжо савецкая прасоўваньне адных і тых творцаў.
Нарэшце: Абавязкова трэба засьпяваць гэты тэкст.

[web@nn.by — скарочана. Калі ласка, па магчымасьці пазьбягайце падмацаваньня сваіх аргумэнтаў агрэсіяй. ]
aa напiсаў(ла) Студзень 18, 2007 у 16:51
Даваць за маскальшчыну?
Вялес даецца толькі аднойчы, таму ня могуць быць адныя і тыя ж творцы.
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).