На Сойме Партыі БНФ, які адбыўся 20 студзеня, была разгледжаная прапанова вынесьці падзяку Аляксандру Мілінкевічу за супрацу падчас прэзыдэнцкіх выбараў. Управа Партыі БНФ на чарговым паседжаньні ўзялася за рэалізацыю гэтай прапановы. Сэнс у тым, што Партыя БНФ прызнае заслугі спадара Мілінкевіча ў пэрыяд зіма‑вясна’2006, але лічыць, што зараз, калі няма кароткатэрміновай кампаніі, ёй варта працаваць самастойна.

Партыя БНФ не адмаўляецца ад супрацы са спадаром Мілінкевічам, ‑ кажа намесьнік страшыні Партыі БНФ Юрась Хадыка, ‑ яна адмаўляецца ад адвольных, бескантрольных паводзінаў Мілінкевіча й яго каманды, якія не рэглямэнтаваныя ніякімі дамовамі. Самае галоўнае ў супрацы ‑ гэта ўзаемапавага й ўлічваньне інтарэсаў усіх бакоў. Мы не адмаўляем вялікай ролі Мілінкевіча падчас выбараў прэзыдэнта, але тое, што ён пачаў рабіць пасьля ‑ перацягваць фронтаўцаў у свой рух ‑ зьяўляецца вялікай небясьпекай для нашай Партыі».

Камэнтар Барыса Тумара -- чытайце тут.

Загаловак «НН», тэкст ‑‑ прэс‑служба БНФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0