Агульнагарадзкі бацькоўскі сход у выглядзе інтэрнэт-форуму пройдзе ў сталіцы 30 студзеня з 15.00 да 16.30.

Гэтакі адукацыйны чат праводзіцца ў Менску ўжо другі раз. Сёлетні будзе прысьвечаны тэме «Сям’я і школа — партнэры ў выхаваньні здаровага ладу жыцьця». Інтэрнэт-мост будзе наладжаны на базе Менскага гарадзкога дзяржаўнага інстытуту павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў адукацыі, сярэдніх школаў № 131 і 145. Таты і мамы менскіх школьнікаў на сайце ІПК змогуць задаць пытаньне спэцыялісту наконт аздараўленьня, санітарных нормаў у школе, барацьбы з разумовымі нагрузкамі і другіх хвалюючых тэмах і адразу атрымаць кваліфікаваны адказ.

У анлайн-сходзе возьмуць удзел прадстаўнікі Камітэта адукацыі Менгарвыканкаму , устаноў аховы здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?