Грамадства
4 каментары | 21:33, 6 лютага 2007

Пракуратура Гомельскай вобласьці вынесла афіцыйнае папярэджаньне, сябру Беларускай асацыяцыі журналістаў Юнэлі (Юліі) Сальнікавай.

6 лютага Ю. Сальнікава была выкліканая ў пракуратуру паводле позвы начальніка аддзела агульнага нагляду Аляксандрам Елісеевым. Упраўленьне КДБ на Гомельскую вобласьць правяла праверку, у ходзе якой высьветлілася, што Ю.Сальнікава, ня маючы акрэдытацыі прадстаўніка замежнага СМІ, супрацоўнічае зь «Нямецкай хваляй» і «Радыё Рацыяй» — чым парушае пункт 9 Палажэньня аб працы карэспандэнтаў замежных СМІ , а таксама арт. 40 Закону аб друку. Для пераканаўчасьці сп. Сальнікавай былі прадэманстраваныя дыктафонныя запісы ейных рэпартажаў.

Таксама было зазначана, што Ю. Сальнікаву могуць прыцягнуць да адказнасьці паводле арт. 369‑1 Крымінальнага кодэкса (дыскрэдатацыя Рэспублікі Беларусь).

«Гэта ня першы выпадак, калі журналістам выносяць папярэджаньне за працу на замежныя СМІ без акрэдатыцыі. Некалі аналягічнае папярэджаньне вынесьлі карэспандэнту Радыё Свабода», — пракамэнтаваў падзеі намесьнік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец.

«Але тут ёсьць супярэчнасьці. З аднаго боку, сапраўды, каб працаваць на замежныя СМІ, трэба мець акрэдытацыю МЗС, але канстытуцыя і міжнародныя пагадненьні, якія падпісала Беларусь, дазваляюць бесперашкодна перадаваць інфармацыю за мяжу, у тым ліку і ў замежныя СМІ, не пытаючыся на гэта дазволу каго б то ні было. Апроч таго, ня вызначана мера пакараньня за працу на замежныя СМІ».

Ці ня ёсьць гэтае папярэджаньне трывожным званочкам іншым карэспандэнтам «Радыё Рацыя, «Еўрапейскага радыё для Беларусі», «Радыё Свабода», некаторыя зь якіх працуюць без акрэдытацыі пры МЗС?

«Усё магчыма, — мяркуе Андрэй Бастунец. — Калі будзе загад, націск будзе працягвацца».

Падзяліцца навіной:         
4 каментары падпіска на каментары   каментары праз RSS  
рыаліст напiсаў(ла) Люты 6, 2007 у 19:57
Ну, хто яшчэ верыць у эўрарыторыку Лу?
? напiсаў(ла) Люты 6, 2007 у 21:13
[там гаворыцца пра дзьве рэчы. Арт. 40 - асобна, Палажэнне аб акрэдытацыі -- асобная рэч. Ёй дзьве рэчы "інкрымінуюць"]
? напiсаў(ла) Люты 6, 2007 у 21:38
Я хацеў сказаць, што ня бачу складу парушэньня Арт.40, бо, на мой погляд, у ім ідзе гаворка пра зусім іншыя рэчы (ці ў кдб прачыталі толькі назоў без расшыфроўкі?)
Было б цікава пачытаць Палажэньне аб акрэдытацыі..
Ігар напiсаў(ла) Люты 6, 2007 у 23:44
"Было б цікава пачытаць Палажэньне аб акрэдытацыі.."
http://mfa.gov.by/rus/index.php?id=1&d=press/accreditation
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Люты 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).