Як паведамляюць выдаўцы, часопіс будзе штомесяц расказваць пра беларускую і замежную нефарматную культуру, у тым ліку «нетрадыцыйнага» кірунку. Асноўная мэтавая аўдыторыя вызначаецца як «людзі з абмежаванымі магчымасьцямі доступу да альтэрнатыўных крыніцаў інфармацыі».

У першым нумары матэрыялы: «Гендэрны маршрут» у Менску, «Борат: ад дыялёгу культур да міжнароднага скандалу», «Расея — шчодрая душа», «Вы гетэрасэксуал: што рабіць?!»

Часопіс рассылаецца па пошце ў непразрыстых капэртах.

Папярэдні часопіс падобнай тэматыкі «Форум-Лямбда» быў пазбаўлены рэгістрацыі ў 2001 годзе.

Паводле news.gayby.net, hoopsy.livejournal.com


Фота з нумару.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0