Уладальнік інтэрнэт‑кавярні альбо ўпаўнаважаная ім асоба будзе абавязаная весьці журнал дамэнных імёнаў сайтаў, да якіх карыстальнікі атрымлівалі доступ.

Адгэтуль уладальнік інтэрнэт‑кавярні альбо ўпаўнаважаная ім асоба будзе абавязаная весьць журнал дамэнных імёнаў, да якіх атрымальнікі атрымлівалі доступ. Электронны журнал дамэнных імёнаў сайтаў мусіць захоўвацца ня менш за 12 месяцаў і выдавацца пры неабходнасьці супрацоўнікам дзяржбясьпекі, праваахоўчым органам і органам дзяржкантролю.

Адпаведныя палажэньні ёсьць у пастанове, якую прыняў беларускі ўрад «у мэтах рэгуляваньня адносінаў у сфэры ажыцьцяўленьня дзейнасьці кампутарных клюбаў і інтэрнэт‑кавярняў».

Апроч таго, «у выпадку падазрэньня на ўчыненьне карыстальнікам супрацьпраўных дзеяньняў з выкарыстаньнем вылічальнай тэхнікі» адміністрацыі інтэрнэт‑кавярні мусяць будуць «адразу ж інфармаваць пра гэта праваахоўчыя органы Рэспублікі Беларусі ў адпаведнасьці зь іх кампэтэнцыяй».

Згодна з пастановай ураду, у інтэрнэт‑кавярнях забараняецца «распаўсюджваць па сетцы электрасувязі агульнага карыстаньня інфармацыю, забароненую да распаўсюду заканадаўствам, ажыцьцяўляць спробы несанкцыянаванага доступу да інфармацыйных сыстэмаў сеткі электрасувязі агульнага карыстаньня і выкарыстоўваць кампутарныя праграмы, якія «прызнаныя праграмамі, што прапагандуюць культ гвалту, жорсткасьці, парнаграфію».

Кантроль за адпаведнасьцю дзейнасьці кампутарных клюбаў і інтэрнэт‑кавярняў патрабаваньням прынятай урадам пастановы «ажыцьцяўляецца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі ў межах іх кампэтэнцыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?