Грамадства
5 каментароў | 14:31, 20 лютага 2007

Лідэры сакавіцкіх пратэстаў Алесь Мазур, Вячаслаў Сіўчык і Алесь Чыгір выступілі зваротам у падтрымку арыштаванага надоечы Дзяніса Дзянісава. У звароце, у прыватнасьці, гаворыцца:

«16 лютага 2007 году быў арыштаваны актыўны ўдзельнік абароны намётавага мястэчка Плошчы Каліноўскага Дзяніс Дзянісаў.

Мы разглядаем арышт Дзянісава як зьвядзеньне рахункаў антынароднага рэжыму за спробу данесьці людзям ідэалы дэмакратыі, вяршынства права і павагу да правоў чалавека.

Лічым «справу» Дзянісава цалкам палітычнай і патрабуем яго неадкладнага вызваленьня.

Мы абураныя дзеяньнямі ўлады, якая лічыць, што зьяўленьне чарговага палітзьняволенага ёсьць адэкватным адказам на Эўрапейскія прапановы.

Заклікаем палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі і ўсіх людзей добрай волі патрабаваць неадкладнага вызваленьня Д.Дзянісава.

Свабоду палітвязьням!
Свабоду Дзянісаву!
Свабоду не спыніць!»

20 лютага 2007 году

А.Мазур
В.Сіўчык
А.Чыгір

Падзяліцца навіной:         
5 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Л. Гаравы напiсаў(ла) Люты 20, 2007 у 14:42
Далучаюся! Свабоду палітвязням! Свабоду Дзянісаву!
Просьба да мадэратара даслаць па ўсіх вядомых інфопарталах гэту заяву.
dosik напiсаў(ла) Люты 20, 2007 у 14:49
Tak ta jano tak. Sumna tolki, szto dla A. Czygira, sproba ulezci u koznuju dzuru esc samameta zajau. A Dzianisau tut nie pryczym. szkoda, szto my takija, zywem nienawiscu da blizkich pakul ich ne arysztujuc. Welmi chacelasiab, kab gety zwarot, byu sapraudnym krokam da wypraulennia sp. Czygira.
заўвага напiсаў(ла) Люты 20, 2007 у 15:01
Рэд. Паправілі.
Sam напiсаў(ла) Люты 20, 2007 у 15:02
2 Л. Гаравы: Сумна, але колькі ўжо было падобных заяваў? І які іх вынік? Трэба шукаць іншыя мэтады.
zhelezka напiсаў(ла) Люты 20, 2007 у 20:38
Вынік - піяр. І навошта іншыя мэтады, калі вынік добра дасягаецца і гэтым?
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Люты 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).