Ад мінулага чацьвярга ў менскіх касьцёлах вядзецца збор подпісаў супраць плянаванай рэканструцыі кляштару бэрнардынаў пад гатэль з забаўляльным цэнтрам. Гэтую акцыю блаславіў бiскуп Менска‑Магілёўскай архідыяцэзіі Антонi Дзям’янка.
У звароце вернікаў на імя Лукашэнкі, у прыватнасьці, гаворыцца: «…мы абураныя бязбожным планам рэканструкцыі манастырскага комплекса і храма сьв. Іосіфа… Мы пратэстуем супраць перабудовы асьвечанага храма і манастыра — месцы малітвы і духоўнага адраджэньня нашага народу — пад гасьцінічны комплекс, развесяляльныя залі, рэстараны… Зьвяртаемся да Вас (…) спыніць зьнішчэньне (…) і вярнуць вернікам Менска‑ Магілёўскай Архіяпархіі, дзе будуць праводзіцца набажэнствы на беларускай дзяржаўнай мове, а манастырскія памяшканьні будуць выкарыстоўвацца пад Нядзельную школу і Епархіяльныя ведамствы…». Подпісы пад гэтым адкрытым лістом зьбіраюцца пасьля імшы ў менскіх касьцёлах. Подпісаў сабрана багата, збор не спыняецца.
Нагадаем, грэка‑каталіцкая парафія Сьвятога Язэпа была зарэгістраваная пры былым бэрнардынскім касьцёле ў 1990, рыма‑каталіцкая – 7 жніўня 2001.
Штовечар перад старадаўнімі мурамі адбываюцца набажэнствы вернікаў аб вяртаньні ім сваёй сьвятыні.




19 cакавіка спаўняецца роўна два гады, як каталікі ШТОДНЯ моляцца ля сценаў Св. Язэпа. Сардэчна запрашаем на 2-я ўгодкі ! а 18:15, 19.03.
Так сказаў Папа!!!
Polska z nami ! Палкоўнік КГБ ў Ватыкане!
Дружба.Фройндшафт.
А тое, што краіна апусьцілася ў таталітарную бездань, дзе ніякія правы не шануюцца - гэта Касьцёл не хвалюе, прынамсі афіцыйна.
Якая Брахня! Толькі за апошнія 2-3 месяцы некалькі акцыяў.
Галадоўка за пробашча (высылка ў Польшчу) ў Лаздунах. Галадоўка за дазвол будаваць сьвятыню ў Горадні. За дазвол будаваць, а не за нейкую маёмасьць.
2 гады людзі стаяць па касьцёлам сьвятога Язэпа. Колькі прыйшло пратэстантаў нас падтрымаць пад муры касьцёла? Пад дажджом і пад марозамі колькі стаялі?
А ў "Новае жыцьцё" да пратэстантаў каталікі не прыходзілі? Ці вы забылі пра тое ўжо?
Папярэдні пост самавыкрывальны па сваёй прастадушнасьці ... і фанатызьме.
Вы толькi уявiце, якая справа арабам-муслiмам да нашай спадчыны... Я мяркую, что амаль такая ж, як i у працаунiкоу "праваслаунага атэiста"...
Трэба нешта рабiць!
Бізантыйцы ўжо падаравалі Халіфату Малую Азію, Сірыю, Палестыну, Егіпет, дзе цяпер усюды хрысціяне ў трагічнай меншасці. Цяпер вось узяліся за Беларусь.
"Рымскі касьцёл усё можа рабіць толькі дзеля абароны сваіх інтарэсаў і распаўсюджаньня свайго уплыву. Аніякія нацыянальныя правы і палітычныя мэты іншых нацыяў паза палітыкай Ватыкану."
Як Вы тады патлумачыце, што Касьцёл выбраў беларускую сваёй афіцыйнай мовай у Беларусі?? Калі б іх сапраўды цікавіла пашырэньне уплыву бяз узгледу на што, тады б яны перашлі на расейскую і пачалі агітаваць за лукашэнку (як робіць праваслаўная царква). Ужо заўтра ж ксяндзоў дапусцілі бы і ў вайсковыя часткі і ў шпіталі і ў школкі.
http://www.radzima.org/jazep.php