Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»2121

Кропкавыя рэпрэсіі ў краіне "рацыянальнага калябаранцтва"

Злавесным, брутальным працэс паўстае толькі ў вачох палітычна ангажаванай публікі. Маса ж пра гэтую па-свойму акуратную, пэрсаналізаваную зачыстку і ня ведае. Мільёны зрасьліся з Сыстэмай, навучыліся атрымліваць бонусы. І перамены для іх — нерацыянальная рызыка. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Пакуль высокі кіраўнік бавіць час на лыжах у субтропіках, Сыстэма спраўна працуе. Яна даўно набыла ўласную лёгіку. Выпрацавала, калі хочаце, альгарытмы.

Сапраўды, хіба не знаёмая схема? Напярэдадні Дня Волі, як і летась перад выбарамі, апазыцыянэры — трэба ж! — улеглі ў публічную брудную лаянку. І асабліва шчыраваў вытанчаны філёляг, знаўца васьмі ці дзевяці моваў Вінцук Вячорка (мне асабіста даводзілася назіраць, напрыклад, як ён скараў летувісаў, прамаўляючы на іхняй матчынай).

Зразумела, што выключна праз побытавы інцыдэнт і трапіла ў рукі органаў адна з ключавых фігураў меркаванай палітычнай імпрэзы...

Камар дзюбы не падаткне. Тым болей што Вячорку, як і Сіўчыка, на нейкі час гуманна адпусьцілі. Нашто псаваць спн.Цапф асалоду ад фантастычнага дыялёгу ў алмазе ведаў?

(Эх, Эўропа!.. Тут і сапраўды хочацца выказацца з філялягічным размахам.)

Тым часам па ўсёй краіне нэўтралізуюць актыў "Маладога фронту".

Аднак злавесным, брутальным працэс паўстае толькі ў вачох палітычна ангажаванай публікі. Маса ж пра гэтую па-свойму акуратную, пэрсаналізаваную зачыстку і ня ведае.

Канешне, пры жаданьні ўсё можна знайсьці ў інтэрнэце. Але ці многія лезуць туды дзеля палітыкі? Палітычнае сеціва лучыць таксама адносна вузкае кола людзей.

...Сёньня (выбачайце, ужо ўчора: пакуль пісаў, настала поўнач) давялося размаўляць зь Юр'ем Зісэрам, кіраўніком TUT.by. Я пацікавіўся: чаго можна чакаць ад новага закону аб інфармацыі?

Паказальна, што аб самім праекце — інфармацыі практычна нуль. У інтэрнэце ня вывешаны, у Палаце кажуць, што самі толькі знаёмяцца (атрымалі з Саўміну). Незалежныя мэдыі тым часам пачалі біць трывогу, бо ведама ж, якая спэцыфіка ў айчыннай законатворчасьці. Нібы ў тым анэкдоце пра канвэрсію: што ні робяць, атрымліваецца аўтамат Калашнікава.

Карацей, Сеціва запярэсьціла загалоўкамі пра татальную інфармацыйную зачыстку і ўсё такое.

Да тэмы законапраекту, бадай, яшчэ будзе нагода зьвярнуцца. Сп.Зісэр жа, калі коратка, мяркуе, што да славы Паўночнай Карэі ва ўрадзе ўсё ж наўрад ці імкнуцца. Ну а дзеля кропкавай нэўтралізацыі неўпадабаных рэсурсаў, кажа ён, ніякі закон асабліва і не патрэбны: згадайце кібэрвойны падчас мінулых электаральных кампаніяў.

Сапраўды, нашто глушыць інтэрнэт масава? Забаўляльны, бізнэсовы і яшчэ шэраг сэгмэнтаў можна не чапаць. А каб прыдушыць тое, што трапечацца ў сэнсе палітычным, шмат высілкаў ня трэба.

Праўда і тое, што праўны абсяг стаў эфэмэрным дарэшты. Законы самі па сабе ня маюць прынцыповага значэньня. Сыстэма існуе паводле паняткаў.

І самае страшнае, што правілы гульні прымаюцца вялікай колькасьцю суайчыньнікаў.

Вось артыкул на "Нашем мнении". Дачытайце, прадзярыцеся скрозь гушчар навуковага стылю (ці, у рэшце рэштаў, адразу пераходзьце да апошніх абзацаў).

Жорсткая выснова: мільёны зрасьліся з Сыстэмай, навучыліся атрымліваць бонусы. І перамены для іх — нерацыянальная рызыка.

Ну а дзеля вузкага слою ірацыянальных нонканфармістаў дастаткова і кропкавых рэпрэсіяў... Непрыкметных для Уты Цапф і айчынных аматараў Паліны Смолавай.

Каментары21

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня24

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Усе навіны →
Усе навіны

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт2

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя2

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе3

Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку10

Сяргей Ціханоўскі расказаў, за каго б ён прагаласаваў на будучых прэзідэнцкіх выбарах63

Катаванне перфаратарам. Мінчанка сутыкнулася з «вечным» рамонтам у суседзяў

«Апрануў самае дарагое, што было». Выпускнік БДУІР прыйшоў на ўручэнне дыплома ў даспехах і з мячом ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня24

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць