Грамадства2222

Міністэрства культуры: праект прыстасаваньня былога кляштара бэрнардынцаў пад гатэль законны

У Міністэрстве культуры лічаць, што праект рэканструкцыі і прыстасавання пад гасцінічны комплекс і аб’екты гандлёва‑бытавога прызначэння помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя — манастыра бернардзінцаў у Мінску — адпавядае заканадаўству.

У інтэрв’ю БелаПАН намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка‑культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі адзначыў, што ў студзені 2007 года унітарнае прадпрыемства «Мінскпраект» атрымала ад Мінкульта дазвол на правядзенне навукова‑даследчых і праектных работ па рэканструкцыі і рэстаўрацыі будынкаў №№ 6 і 8 па вуліцы Кірылы і Мяфодзія.

Паводле яго слоў, праектам, у прыватнасці, прадугледжана правядзенне археалагічных даследаванняў, рэстаўрацыя захаваных найбольш каштоўных аўтэнтычных частак будынкаў з магчымым аднаўленнем іх страчаных фрагментаў. Вынікам ажыццяўлення праекта павінен стаць гасцінічны комплекс, які па сваіх характарыстыках, уключаючы элементы дэкору, аб’ёмна‑прасторавае рашэнне і колеравую гаму, будзе адаптаваны ў існуючую забудову, сказаў І.Чарняўскі. Разам з тым, на яго думку, у будынках манастыра, улічваючы значэнне гэтага помніка архітэктуры, трэба было б размясціць музейны, а не гасцінічны комплекс.

Трэба адзначыць, што рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і мінская рымска‑каталіцкая абшчына святога Язэпа, зарэгістраваная ў Чырвоным касцёле сталіцы, вядуць збор подпісаў пад зваротам да кіраўніка дзяржавы за вяртанне вернікам комплексу будынкаў манастыра бернардзінцаў з касцёлам, размешчаных па вуліцы Кірылы і Мяфодзія ў будынках №№ 4, 6 і 8. Вернікі з 19 сакавіка 2004 года два разы на дзень ажыццяўляюць малебны каля будынка касцёла па Кірылы і Мяфодзія, 4, дзе размяшчаюцца Беларускі дзяржаўны архіў навукова‑тэхнічнай дакументацыі і Беларускі дзяржаўны архіў‑музей літаратуры і мастацтва. З будынкаў №№ 6 і 8 ужо выселеныя службы ваеннай камендатуры і ваеннай пракуратуры, якія раней размяшчаліся ў манастырскім комплексе.

Каментары22

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў9

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Страцілі ўсё, акрамя жыцця». 85 гадоў таму ўнука прэзідэнта Гродна вывезлі з горада ў чамадане — зараз ён па крупінках узнаўляе гісторыю сям'і2

Шматдзетнага бацьку-верніка прызналі яшчэ і тэрарыстам1

Кампанія Трампа будзе выпускаць імянныя мабільнікі з цікавым тарыфным планам2

Хто такі Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі і наколькі ўплывовая яго сям'я2

Беларускі экс-міністр прырос актывам у Польшчы, але не забывае пра Расію3

Пад Данецкам расійскі вайсковец злавіў жонку з палюбоўнікам, вывез яго ў поле і расстраляў з аўтамата7

Ілан Маск апублікаваў вынікі аналізаў мачы на наркотыкі5

Расіянін выскачыў у Літве з цягніка падчас руху, яго шукае паліцыя1

Як адрозніць часовае выпадзенне валасоў ад аблысення? Тлумачыць трыхолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў9

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць