Гурт «Band A» прэзэнтуе ў новым туры на «Тузіне Гітоў» песьню «Рэвалюцыя», якая гучала летась на «Адборышчы», «Басовішчы» і фэсьце «Песьні Свабоды». «Рэвалюцыя» склалася за адзін вечар, у лютым 2006, у разгар запалохваньня і барацьбы з пацукамі. За год песьня чатыры разы зьмяніла аранжыроўку: была брутальная, была сьлязьлівая, была патасная, была мінімалістычная. І ўсё ня тое. Словам, мучыліся зь ёй. А прыйшлі на студыю — і песьня пайшла…»

«Band A» — новае імя на беларускай рок-сцэне, але сама каманда выступае ўжо дзясяты год. Раней яны называліся «Цмокі» і здабылі папулярнасьць песьняй «Дзеці», што ўвайшла на адну зь першых айчынных рок?складанак «Вольныя танцы». Але пасьля некалькіх удалых канцэртаў, «Цмокі» зьніклі з музычнага далягляду: «Гэтая назва ціснула на нас. — Цмокі — гэта ж такія вялізныя лянівыя зьвяры. Так і наш гурт мог, вобразна кажучы, ляжаць на печы трыццаць і тры гады, рэпэтаваць сабе паціху, нікуды не вылазячы. У нейкі момант такі спосаб жыцьця перастаў нас задавальняць», — распавядаюць заснавальнікі гурта.

Летась гурт актывізаваўся, але ўжо пад іншай назвай — «Band A». Яны ўзялі ўдзел у адбры на «Басовішча» і трапілі ў конкурсную частку фэстывалю, адыгралі свой сэт на фэсьце «Песьні Свабоды» на Бангалёр. Адзін з новых гітоў – песьню «Рэвалюцыя» — гурт і прэзэнтуе да ўвагі наведнікам «Тузіна Гітоў».

SB, «Тузін Гітоў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0