Пачатак вяшчаньня першага ў гісторыі незалежнага спадарожнікавага тэлевізійнага каналу заплянаваны на восень.
Вяшчаньне будзе ладзіцца з тэрыторыі Польшчы. Галоўная задача каналу — забясьпечыць беларусаў незалежнай і аб’ектыўнай інфармацыяй. Паводле задумкі стваральнікаў, канал ня будзе прапагандысцкі — прапаганды зь лішкам хапае на беларускіх «кнопках». Замест таго, паводле канцэпцыі «БЕЛСАТ», тэлегледачом будуць прапанаваныя цікавыя і вартыя даверу праграмы.
Асноўная мова вяшчаньня — беларуская. На роднай мове будуць гаварыць усе журналісты і вядоўцы новага тэлеканалу. Аднак калі госьць у студыі ці суразмоўца журналіста захоча адказваць па‑расейску — ягоных словаў перакладаць на беларускую ня будуць.
На першым этапе «БЕЛСАТ» будзе вяшчаць 15 гадзінаў на суткі, а ў этэры каналу будзе 17 уласных праграмаў.
Дзесяціхвілінавыя «Навіны дня» плянуецца рыхтаваць штодня. Выходзіць яны будуць а 17.00. Пасьля гэтага праграма будзе паўтарацца праз кожныя тры гадзіны. Навіны будуць грунтавацца на відэаматэрыялах, атрыманых зь Беларусі, але запісвацца ў студыі ў Варшаве.
Праграма «Беларусь, Беларусь» — гэта галоўная штотыднёвая праграма, якая прэзэнтуе меркаваньні ды ацэнкі экспэртаў. Запісвацца яна будзе ў Беластоку ці ў Варшаве і прадугледжвае запрашэньне гасьцей у студыю.
«Агляд незалежнае прэсы» — штодзённая праграма, заснаваная на матэрыялах беларускіх недзяржаўных СМІ. Апроч таго, у агляд уключаць і матэрыялы па нашай краіне, апублікаваныя ў вядучых сусьветных выданьнях. У рамках праграмы прадугледжаныя наўпроставыя ўключэньні з рэдакцыяў беларускіх сродкаў масавай інфармацыі, кароткія інтэрвію з гасьцьмі студыі.
Яшчэ адна праграма — «Пад знакам Пагоні» — праграма пра гісторыю Беларусі. У яе аснову лягуць малавядомыя факты беларускай гісторыі. Матэрыялы для праграмы будуць здымацца беспасярэдне ў нашай краіне.
«Незалежная сцэна» прэзэнтуе тэлегледачам беларускіх артыстаў, якія з розных прычынаў пазбаўленыя магчымасьці зьяўляцца на беларускіх дзяржаўных каналах. У праграме гучацьме розная музыка — ад народнай да року.
«Беларускі андэрграўнд» прэзэнтуе беларускіх дзяечоў культуры, якія жывуць і працуюць за мяжой, «Мы адсюль» распавядзе пра розныя куткі Беларусі, пазнаёміць зь іхнымі жыхарамі, а «Хто ёсьць хто ў Беларусі?» — пра выбітных асобаў у айчынным сацыяльным, культурным і палітычным жыцьці.
Апроч таго, у этэры «БЕЛСАТ» будуць такія праграмы, як «Госьць тыдня», «Студэнцкая думка», «На мяжы» ды інш. Таксама ў этэры будуць дэманстравацца мастацкія ды дакумэнтальныя фільмы, створаныя ў Беларусі, Польшчы ды іншых краінах.
На жаль, паглядзець новы канал здолеюць толькі ўладальнікі спадарожнікавых антэнаў. Аднак, паводле дасьледаваньняў, што ладзіліся стваральнікамі «БЕЛСАТ», іхны лік трывала расьце. Сёньня спадарожнікавым тэлебачаньнем крыстаюць 7,2% жыхароў Беларусі (у 2003 г. — толькі 1%).




- ні трэба рабіць БТ наадварот,
- цікава паслухаць эканамічны абзор,
- наконт палітыкі - то тут палку лепш не перагібаць, крытыка палезна для ўсіх (і для апазіцыі ў тым ліку),
- дзеткам калыханку - абавязкова !!!,
- цінейджэрам таксама якую праграму трэба, каб пасля школы глядзелі,
- .....ну і яшчэ ....
На першыя выступы адзначу, што камплект спадарожнікавага ТБ каштуе прыкладна 400 бакінскіх рублёў, калі вы такія разумныя, чаго вы не ў стане зарабіць 400 б.
Часамі здаецца, што "свядомыя" ці кончаныя гультаі, ці дэбілы, нездольные працаваць. Калі б мы ў масе жылі заможна, то і ў людзей мелі болей павагі, аўтарытэту у грамадстве, а так... Хто будзе слухаць людзей не здольных зарабіць нават на падарожнікавую талерку?
Маім знаёмым усталявалі і падключылі камплект прыкладна за 180$. Глядзяць і ў вус ня дуюць. І ніякай абанентскай платы. Кошт да 400$ і вышэй можа дапаўзці калі цюнер браць з наваротамі. Тэлефануйце па аб'яўкам і пытайцеся.
Але ад мяне таксама адна заувага: каб гэта усё было БЕЗ_ФАНАТЫЗМУ! Не паўтарайце калі ласка маразм БТ.
"Хартыя-97" у тэлевiзары нiкому не патрэбна...
Кошт талеркі - 150-250 у.а.
Ніколі людзі, якія не здольныя нават Талерку купіць, не вырашалі нічога. Можа на жаль...
Калі вы, карыстальнік інтэрнэта, ня ў стане зарабіць 200$ на прыймач, то вы проста несусветны гультай.
Асноўная маса насельніцтва гэта зрабіць можа. Сёлета быў ў Слоніме. Там не на 7% хатаў спадарожнікавыя антэны, а, бадай на двадцаці, калі ня болей. Праўда хаты, далёка ня ўсе - катэджы, часьцей звычайныя драўляныя.
Што да сутнасьці пытаньня, то я ўжо зараз набыў бы антэну і цюнэр ці то да тэлевізара, ці то да кампутара, але мне патрэбная кваліфікаваная тэхнічная кансультацыя: што набываць, варыянты цэнавыя і тэхнічныя, адрасы вартых даверу прадаўцоў і тэхнікаў, якія могуць усталяваць гэтую тэхніку. Добра было б, каб гэту інфармацыю падрыхтавала НН.
I каб на iм быў інтэрактыў.
Антон, усе самыя брудныя рэчы і ў тым ліку скажэньні той жа самай гісторыі пачыцаюцца з табу.
Якое там будзе БТ пабачым, а мець альтэрнатыўны канал зусім не пашкодзіць.
Думаю, што гэта будзе па ўзроўні падобна на "8 канал".. па тэхнічным узроўні. На нармальнае ТБ патрэбныя нармальныя грошы.. Дарэчы, а вось цікава - грошы хто дае? Не важна, колькі, але цікава - хто? І ці ёсць нейкая альтэрнатыва іх укладанню?
Як канал зарабляць будзе? На рэкламе - наўрад ці - хто будзе даваць рэкламу на ТАКІ канал і для некалькіх дзесяткаў тысяч чалавек? (рэальны максімум).
Скажаце - навошта ўсе гэтыя пытанні? А проста хочацца зразумець, ці пралічвалі арганізатары хоць якія-небудзь перспектывы такога ТБ? Ох, сапраўды будзе анты-БТ толькі без грошай.. І фільмаў накшталт тых, што робіць Лукашэвіч (пра апошні - на форуме НН толькі станоўчыя водгукі), мы там дакладна не ўбачым.. грошай не хопіць...
Увогуле канал, як і радыё, прэса, кнігі патрэбныя ў любым разе. Мы павінны мець свой "прадукт", каб калісьці яго нарэшце абралі беларусы.
3 спутника - (Sirius, HotBird, Astra) - 750 каналов (открытых).
Много отстоя, но 25-30 из них пошли в избранное. (без музыкальных, а их еще 20-40 штук). Если кабельное дома - она не очень. Но если 5 антиканалов антителевидения - неплохое вложение денег.
Последнее время идет БУМ продаж спутниковых антенн.
Про скептиков ...
Господа, посмотрите пару раз польские каналы. Они получше наших будут. 18 млн злотых - курс 2.5 за 1$ - 7.2 млн$
Неплохой бюджет для канала. Наш 8-й канал за все свои истории таких денег не видел. С хорошими журналистами у них проблем нет. Там Д.Большаковы по конкурсу только в ПТУ проходят.
Желаю удачи нашим западным соседям. Жду осени.
Нават ня верыцца неяк, што будзе добры беларуски тэлеканал бо усялякия "антынацыянальныя" ужо задрали... Нават тэлевизию ужо не гляджу. Бадай будзе карысна для дзетак - няхай лепш "Пад знакам Пагони" глядзяць, чым пахабшчыну усякую...
7% имеют тарелки - это уже с учетом 3-х человек в семье.
e-ndrus
За 100$ - систему не купишь. Самый дешевый ресивер (не горизонт, но по качеству горизонт) - 60$. Нормальный - 80-100$. Крепеж для тарелки - 25 тыс. Тарелка 90см. - 55 тыс.
Десек - 15 тыс. Конверторы (от 1 до 4 штук) 18 тыс за штуку. Мультификсы (кол-во конверторов минус 1, или 4 для 4-х конверторов) - 10 тыс за штуку.
Кабель 0.75 Ом и эфки не считаем. Ну и сами устанавливаем ...
Короче, рекомендую отдать 150 за хороший (полноценный) комплект. А не брать самый минимальный и дешевый вариант за 100.
Пра Мiнск и казаць нi трэба. У Мiнску талерак вельмi мала ў параўнаннi з рэгiенамi.
У маленькiх гарадах талерак дастаткова. На прыкладзе гарадка маiх бацькоў - Амаль што на кожнай хаце.
Сяржук.
Держи ссылку с тутбая. Там коротко и достаточно по твоему вопросу.
Там есть ссылка на магазин в "Бюргере" на пр Победителей. Там можно купить все.
на этом форуме про этот канал обсуждалась инфа.
http://forums.tut.by/showflat.php?Board=smitv&Number=2778360&page=&view=&sb=5&o=&fpart=all&vc=1
"Новое беларуское ТВ?"
Адрас:
http://forums.tut.by/showflat.php?Board=smitv&Number=2778360&page=&view=&sb=5&o=&fpart=all&vc=1
Судя по названиям программ, канал будет конкурировать с "Лад"-ом. А белорусам опять "по ушам поездили" и всё. Эффект будет равен нулю, если и дальше ничего там не изменится.
Судя по названиям программ, канал будет конкурировать с "Лад"-ом. А белорусам опять "по ушам поездили" и всё. Эффект будет равен нулю, если и дальше ничего там не изменится.
==================================================================
Усё, дарослы дзядзька расплюшчыў мне вочы на белы сьвет. :))) Iду глядзець "Панараму" i "Выбор", каб па першай праграме даведацца пра мiльёны нарка-, нафта- й порна- даляраў, што адмываюцца польскай дыфензiвай дзякуючы незалежнаму беларускаму ТБ, а па другой спасьцiгнуць чарговую трапяткую й злабадзённую праблему - "Што лепей сьпераду портак - гузiкi цi "маланка?".
Мыбыць у вашых словах есць пэны сэнс. Гытыя 7.2 млн злотых могуць хутка знікнуць у розных кішэнях.
Але Польша вядзе барадзьбу за тое, каб мець палітычны ўплыў над намі. Таму я лічу, што яны здолеюць гэта зрабіць. Не лічыце палякаў дурнямі.
Спытайце рэдактараў "НН", якімі фінансавымі сродкамі яны валодаюць. Iх амаль няма. Але яны iснуюць i пашыраюць колькасць чытачоў.
Адразу добра можа не атрымацца. Але папарацуюць. Усе атрымаецца. Аўдыторыя гэтага канала будзе даволi актыўная.
Бязглуздая задума. Вынік будзе нулявы!!!
iмкненьне дамiнаваць над беларусамi у Польшчы назiралася на працягу усей гiсторыi,Заходняя Беларусь была для iх да 1939 году-"крэсы всходние",г.зн. Усходняя акраiна Польшчы,i беларуская мова была забаронена да вывучэньня. Яшчэ Чэрчыль называу палякау "подлай нацыяй", i вось гэтая мiнi-iмперыя будзе вучыць туземцау-беларусау,як правiльна жыць. Але чаму у нас няма iмунiтэту да суседзяу-iмперыялiстау як з Усходу,так i з Захаду?
Не чапляйцеся да 7%. Усё адразу было ў маленькіх адсотках.
---------
"але гэта польскія грошы і таму праект рэалізуецца у Польшчы"
Вы ўпэўненыя што грошы польскія? Якія крыніцы гэтай інфармацыі?
Патрыятычная якасьць радыё "Рацыя" ды іншых радыё-прэцэдэнтаў,
што галосяць з замежжа,пакідае незадаволенасьць. Адчуваюцца там
сэпаратныя палітычныя акцэнты зацікаўленых краінаў- спонсараў.
А нам патрэбныя незалежныя СВАЕ РАДЫЁСТАНЦЫЫІ І ТV без цэнзуры !
Лепш у нашай найбліжэйшай старой Вільні. Самы кароткі радыёмост - 150 км !
Чэрвень 25, 2007 у 12:53
Канал будзе транслявацца праз Хотбёрд і Астру.
Канал будзе ісьці праз Астру і Сырыюс
Хацеў купiць талерку, але перадумаў. Нафiк нада.
Пазнай праўду надыйшоў час.
Я за праўду гатоў плаціць.
Я стаміўся чакаць.
Хачу праўды.
І напішыче дакладна спутнік трансподзеры і частату і палярызацыю вяшчання.
З павагай Андрэй
более уродливага канала я невидел.кто-та очень хочет ачередную ревалютию как на украине или в грузии.
живу в Украине
Вчера по спутнику смотрел Белсат передачу про Ваши выборы,
если это все правда,то мне очень Вас братья жаль , читсто по-человечески.
У нас тоже бардак, но такого .....