Група грамадзян Беларусi выступiла з iнiцыятывай перайменаваць Сувораўскае вайсковае вучылiшча ў Мiнску ў вайсковае вучылiшча iмя Канстанцiна Астрожскага. Распачынаецца збор подпiсаў за наданне вучылiшчу iмя славутага беларускага палкаводца. «Мы, грамадзяне Беларусi, звяртаемся з патрабаваннем аб перайменаваннi ў Мiнску Сувораўскага вайсковага вучылiшча. Для нашага народа Сувораў з’яўляецца акупантам i катам, якi крывава падаўляў паўстаннi беларускага народа, здзяйсняючы захопнiцкiя планы Расiйскай iмперыi. Ушанаванне iмя гэтага чалавека — ганьба для беларускай нацыi, здзек з памяцi нашых продкаў.

У беларускай гiсторыi дастаткова вайсковых дзеячаў i герояў, iмем якiх па праве павiнны ганарыцца будучыя афiцэры суверэннай Беларусi.

Прапануем назваць вайсковую вучэльню ў гонар дзяржаўнага i вайсковага дзеяча нашай старадаўняй дзяржавы Канстанцiна Астрожскага (1460—1503), якi атрымаў перамогi ў 63 бiтвах з ворагамi краiны. Яго называлi «другiм Ганiбалам». К.Астрожскi не меў сабе роўных у змаганнi з чужынцамi. Яго служба Радзiме стала ўзорам вайсковай чыннасцi. Цяжка нават выславiць усю дзейнасць гэтага чалавека. За сваё жыццё К.Астрожскi збудаваў шмат цэркваў, манастыроў, шпiталяў i школ. Не было такога вайсковага дзеяча, якi б усё сваё жыццё так прыгожа i годна аддаў Айчыне».

Такi зварот iнiцыятары перайменавання падалi на iмя прэм’ер?мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага i мiнiстра абароны краiны Леанiда Мальцава.

Народная воля

Глядзі яшчэ:
«Усё кіпучае жыцьцё найвыбітнейшага палкаводца сьвету — суцэльны подзьвіг на карысьць сваёй Радзімы» — адказ палкоўніка запасу Ю.П.Сянькова «І ў назьве сутнасьць» на сайце Менскага сувораўскага вучылішча.
Гісторыя будынку Менскага сувораўскага вучылішча (minskoldnew.com)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0