У пасьлявелікодны тыдзень госьцем онлайн-канфэрэнцыі «НН» стаў праваслаўны сьвятар. Клірык Сьвята-Пакроўскай царквы ў Менску Аляксандар Шрамко адказваў на пытаньні чытачоў сайту ў рэжыме рэальнага часу 13 красавіка.

***

А какой общественной деятельностью вы активно занимаетесь (как записано в биографии)?

Олег

***

Больш дакладна сказаць, што я займаўся ў мінулым, калі браў удзел у дзейнасьці, напрыклад, украінскіх грамадзкіх арганізацый, Украінскай хельсінскай спілкі (першая ўкраінская дысыдэнцкая арганізацыя ў 1970-80-я — Рэд.). Цяпер грамадзкая дзейнасьць - гэта частка маёй сьвятарскай дзейнасьці. Лічу, што сьвятар і царква не павінны стаяць у баку ад падзей у грамадзтве. Аднак пры гэтым сьвятару трэба памятаць пра тое, што царкоўная справа павінна быць першай, а грамадзкая дзейнасьць падпарадкоўвацца агульнай справе, вынікаць зь яе.

Ці падрыхтаваная сёньня, на Ваш погляд, БПЦ да аўтакефаліі?

Дзед

***

Пытаньне аўтакефаліі цяпер не актуальнае. У цягу гістарычнага часу можа зьявіцца патрэба ў аўтакефаліі, як чысты тэхнічны сродак кіраваньня ў царкве, але гэта не зьяўляецца нейкай мэтай, да якой трэба імкнуцца.

Ці бачыце вы супярэчнасьці ці канфлікты паміж сучасным беларускім нацыянальным рухам і Праваслаўнай Царквой? Паміж Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касьцёлам у Беларусі?
Што трэба зрабіць, каб зьняць гэтыя супярэчнасьці?
Што б вы адказалі тым, хто кажа, што БПЦ (МП) - "рука Масквы, якая праводзіць антынацыянальную палітыку"?

Алесь

***

Паміж Царквой і Касьцёлам супярэчнасьці былі, ёсьць і будуць. Само існаваньне гэтых цэркваў як асобных ужо кажа пра тое, што ёсьць нейкае асобнае разуменьне веры, або шляхаў царквы. Што тычыцца супярэчнасьцяў паміж нацыянальным рухам і царквой -- яны ёсьць і таксама будуць.

Паколькі паміж Царквой і сьветам заўсёды існуюць супярэчнасьці. Справа толькі ў тым, што іх можна зьняць, бо яны зьяўляюцца вынікам непаразуменьняў і перадузятасьці. Гэтыя супярэчнасьці падтрымліваюцца аднолькава з абодвух бакоў. Напрыклад, нацыянальны рух большай часткай сваёй настроены супраць Рускай праваслаўнай царквы, лічыць яе ворагам нацыянальнага адраджэньня. Таму і праваслаўная царква глядзіць асьцярожна на тое, што нацыянальны рух можа узяць уладу і ці ня будуць ганеньні на царкву. Калі б беларускі нацыянальны рух з большай павагай адносіўся да Царквы, каб зьняць гэту насьцярожанасьць, то лепш было ўсім. Праваслаўная царква ў сваім вучэньні ня мае нічога такога, што прынцыпова перашкаджала ёй супрацоўнічаць з нацыянальным рухам.

Што наконт "рукі Масквы" -- гэта пазыцыя 19 ст., цяпер ніякай антынацыяльнай накіраванасьці царква ня мае. Усё зьвязана толькі з насьцярожанасьцю наконт таго, што царква можа атрымаць калі не ганеньні, то страціць пазыцыі ў грамадзтве. Наогул у царкве няма ніякай агульнай палітыкі, ёсьць розныя людзі, розныя меркаваньні.

Хто адродзіць беларускае праваслаўе?

Павучок

***

Трэба адраджаць ня столькі праваслаўе, колькі хрысьціянства. Праваслаўе ня можа быць беларускім, рускім ці яшчэ якім. Яно - Усяленскае. І нават у праваслаўі трэба адраджаць тую частку, якую называюць хрысьціянствам -- што складае сутнасьць веры, а не набор нейкіх традыцый, часта ня маючых да веры ніякага дачыненьня.

1) Што вы думаеце пра цуд атрыманьня дабрадатнага агню? Вы верыце ў яго ці сумнеяцеся ў ім? Як вы ацэньваеце выказваньні Мялеція Сматрыцкага пра гэта?
2) Што для вас вера?

Ёпс

***

Трэба больш спакойна ставіцца да ўсякіх цудаў, у тым ліку і да цуду дабрадатнага агню. Я ня маю цвёрдых доказаў, што дабрадатны агонь - гэта цуд, але верыць у яго лічу заменай сапраўднай веры, веры ў Бога. Такую веру ў цуд асуджаў яшчэ Ісус Хрыстос. Наданьне столькі ўвагі такой зьяве (верыць ці ня верыць) зьяўляецца адводам ад сапраўднай веры. Неабходна ўлічваць, што ёсьць ня толькі меркаваньне Сматрыцкага, а ёсьць іншых багасловаў, што гэта ня цуд. падкрэсьлю, што ў маім жыцьці гэтая праблема займае мала месца.

2. Вера - гэта адкрыцьцё нейкіх ісьцін чалавеку ад Бога, да якіх бы ён сам ніколі не дайшоў сваім розумам, а таксама вера - гэта давер, давер да Бога, што ён благасны, што ён жадае табе дабра і прывядзе цябе да дабра.

У якую царкву ў Менску падацца беларускамоўнаму праваслаўнаму хрысьціяніну?

Уладзімір Русаковіч

На гэтае пытаньне, я б адказаў: А куды падацца рускамоўнаму хрысьціяніну? У царкве назіраецца такая сытуацыя, што людзі ўсё менш разумеюць багаслужэньне. Царкоўнаславянская мова зьяўляецца такой жа далёкай для рускамоўнага, як і для беларускмоўнага — і ў той жа час зьяўляецца такой жа блізкай.

Калі ідзе гаворка пра стасункі зь беларускамоўнымі, то ёсьць многа храмаў, дзе можна знайсьці аднадумцаў. Калі ёсьць такая патрэба, то можаце зьвярнуцца да мяне асабіста. Гэта храм у Вясьнянцы, які сёньня асьвячаўся.

На Вашую думку, натоўпы людзей, што зьбіраюцца ў храмах на набажэнствах - гэта знак духоўнага адраджэньня народа ці проста "даніна модзе"? Бо ўсё часьцей заўважаю, што большасьць людзей толькі ходзяць у царкву, ня імкнучыся жыць па-хрысьціянску.

Міністрант

***

Не пагаджуся. Сёньня наадварот назіраецца адыход выпадковых людзей ад царквы. Калі раней ўсе набіралі сьвятую ваду, вянчаліся, то цяпер больш спакойнае стаўленьне. Бываюць такія дні, што ў Кафедральным саборы ніхто ня хрэсьціцца. І гэта ня дрэнна. Духоўныя справы не павінны быць модай, а павінны быць унутранай патрэбай чалавека. Трэба каб царква была ня месцам, дзе чалавек аддае даніну нейкай рэлігійнасьці, а месцам, дзе ён знаходзіць веру ў Бога.

Парайце, як даказаць атэісту аб існаваньні Бога.

Міністрант

Сам Бог не імкнецца даказваць атэісту сваё існаваньне, значыць у гэтым ёсьць нейкі сэнс. Магчыма, сутнасьць у тым, каб вера прачнулася ўнутры, у сэрцы, а не была даказана.

Считаете ли вы фильм "Остров" лучшим православным художественным фильмом?

Александер

Сама фармулёўка праваслаўны мастацкі фільім мне бачыцца даволі абсурднай. Гэта розныя рэчы, бываюць мастацкія фільмы, якія, на першы погляд, і слова ня кажуць ні пра Бога, ні пра царкву, але ў іх закладзены нейкі шыфр, які дапамагае прабудзіць у сэрцы імкненьне знайсці веру, імкненне шукаць Бога. Далей патрэбны Эвангельле, пропаведзь, хрысьціянскія стасункі, жыцьцё.

Калі пра сам фільм "Остров", я стаўлюся з насьцярожанасьцю, бо ён уводзіць у зман чалавека. Ён паказвае быццам праваслаўнае жыцьцё, і чалавек можа падумаць, што гэта і ёсьць праваслаўе. А фільм зьнялі нават не царкоўныя людзі, можа яны зьнялі і добры фільм, але як ні парадаксальна, што тое, што ў ім ёсьць праваслаўны сюжэт, гэта ягоны мінус.

Почему в Беларуси нет православных миссионеров как диакон Кураев в России?

Александер

***

Я не лічу, што дыякан Кураеў - гэта праваслаўны місіянер, які патрэбны царкве. Ён вельмі папулярны, але ў царкоўным асяродку. А місіянер працуе ж не на царкоўную аўдыторыю. Ня можа так быць, каб у нас было аднолькава, як у Расеі. Урэшце, я б гэтае пытаньне перафармуляваў: Чаму і ў Расеі, і Беларусі, і ва ўсім сьвеце няма такіх місіянераў, як апостал Павал?

айцец Аляксандар, падкажыце, хто з праваслаўнай іерархіі мог бы пазмагацца супраць гэй-прапаганды ў дзіцячых бібліятэках Беларусі. У гэтым годзе актыўна пайшлі такія кнігі з Расіі. Я пішу скаргі ў цэнтральную сістэму дзіцячых бібліятэк, але атрымліваю адтуль адпіскі. Я сам католік, але мяркую, што гэта агульнахрысціянская праблема. Да каго грукацца?

Алесь Белы

***

З такой прапагандай трэба змагацца, але што можа зрабіць ярарх? Тут трэба зьбірацца ў нейкую суполку, стварыць ініцыятыўную групу, каб заявіць пра сябе грамадзтву. Але трэба, каб гэтая суполка ці ініцыятыва, яе дзейнасьць была прадуктыўнай, а не гамафобскай.

"Кесару - кесарава" гэта як? Ці не занадта праваслаўная царква "ўкесарылыся"?
Ці могуць у праваслаўнага хрысьціяніна быць палітычныя погляды? апазыцыйныя да ўлады погляды? ці трэба яму ўдзельнічаць у выбарах?

?ept

***

Кесар -- кесарава, гэта не запавет Хрыста, гэта проста яго адказ на пытаньне, якое ставіла мэту злавціь яго на слове. Таму я лічу, калі з гэта выводзіць нейкую канцэпцыю багаслоўскую, было б не зусім правільна.

Што наконт стасункаў царквы і дзяржавы. Тут ёсьць пэўныя перакосы, нават трагічныя перакосы. Але я думаю, што царква мае магчымасьці, каб выйсьці на правільны шлях у стасунках зь дзяржавай.

Ісус Хрыстос прыйшоў у сьвет прапаведваць Царства Божае, такім чынам ён супрацьпаставіў сябе таму царству, у якім стаў жыць. Фактычна ён паказаў людзям альтэрнатыву існуючаму парадку, а таму ў нейкім сэнсе быў апазыцыянерам. Але апазыцыянерам па вэртыкалі, а не гарызанталі. Яго царства падымаецца над плоскай зямной рэчаіснасьцю.

Што тычыцца сучаснай сытуацыі, то трэба разумець так. Няма ніякіх часткаў жыцьця, якія б ня тычыліся веры. Заўсёды чалавек павінны дзейнічаць па праўдзе Божай, а не па страсьці, пошуку карысьці, прагі да ўлады, нянавісьці, фанатычнаму сьледаваньню нейкай ідэалёгіі ці нейкаму лідэру.

Ці лічыць праваслаўная царква законнымі рашэньні г.зв. Полацкага сабору 1839 г. аб скасаваньні ўніі з Рымам?
Ці ёсьць падставы сьцьвярджаць, што тыя рашэньні прымаліся бяз ціску акупацыйнай (расейскай) улады і былі свабодным выражэньнем волі ўніяцкага духавенства?

Калі нашчадкі мільёнаў беларускіх уніятаў - цяперашнія беларускія грэка-каталікі - зьявернуцца па-хрысьціянску да братоў-праваслаўных з просьбай аб вяртаньні хоць бы часткі цэркваў, пабудаваных уінятамі, а цяпер занятых праваслаўнымі - якая павінна быць рэакцыя кіраўніцтва праваслаўнай царквы і праваслаўных вернікаў?

Якое да гэтага пытаньня Вашае асабістае стаўленьне, айцец?

Ігар

***

шмат чаго ў царкоўнай гісторыі стваралася не зусім карэктна, прыгожа. І калі казаць пра сабор 1839 г., трэба казаць пра Сабор, які гэту ўнію і ўвёў (Берасьцейскі 1596 г.), калі быў моцны ціск каталіцкіх уладаў. Таму мы ня можам сказаць, што уніяцкі Бог -- заўсёды правы, а праваслаўны не -- ці наадварот.

Трэба ведаць, што большасьць культавых будынкаў, уніяцкія, праваслаўныя зьяўляюцца каштоўнасьцямі, якія належыць дзяржаве. І праваслаўная царква ня можа такія пытаньні вырашаць: каму і што аддаваць.

Але мы павінны патрабаваць, каб вернікам уніатам, была дадзена магчымасьць весьці сваё царкоўнае жыцьцё, і магчымасьць мець тыя храмы, якія неабходна мець. Можа, мала хто ведае, але праваслаўная царква дапамагала каталіцкай царкве атрымліваць тыя храмы, што існуюць цяпер у Мінску. Гэта рабілася не так публічна, праўда.

Таксама я лічу, што ў нас павінна быць хрысьціянская салідарнасьць. Гэта тычыцца і касьцёла сьв Язэпа і царквы "Новае жыцьцё".

Як Вы ставіцеся да пажаданняў Уладыкі Філарэта Прэзідэнту Лукашэнку падчас інаугурацыі 8 красавіка 2006 года. дзе ён пакарыстаўся кампіляванай цытатай з 2-й главы 1-й Кнігі царстваў, тым самым выкарыстаўшы старазапаветны прынцып "вока за вока, зуб за зуб" замест хрысціянскай цярпімасці і дыялогу у адносінах да іншадумцаў. Адпаведнае месца. дзе гаворыцца пра абарону "нашых гарадоў і нашага Бога" заканчваецца ў Старым запавеце пажаданнем Саўла свайму сыну Давыду, каб ён "звёў пекла сваіх ворагаў па калена ў крыві". Ці па-хрысціянску паступае Уладыка?

Фрыдрых Кіпа

***

Я думаю, што гэта даволі вольная інтэрпрэтацыя слоў, што ведаю, і укладаньне ў вусны мітрапаліта Філарэта, таго што ён і ня думаў казаць. Пажаданьне мітрапаліта Філарэта гэта, можна сказаць, звычайная справа, калі галава галоўнай канфесіі выказвае пратакольную падтрымку існуючаму прэзыдэнту. Калі б да ўлады прыйшоў Зянон Пазьняк, у мітрапаліта Філарэта знайшліся добрыя словы і для яго.

1) Хрыстос уваскрос ! Хрыстос уваскрос ! Хрыстос уваскрос !
2)Ці бачылі вы копію Турынскай плашчаніцы ? ( ужо які год выстаўлена і захоўваецца ў Чырвоным касьцёле ) Чаму праваслаўныя Беларусі, у адрозненне ад праваслаўных Украіны, ня хочуць бачыць яе ў сваіх храмах?

чалавек

***

Я Турынскую плашчаніцу ня бачыў, гэта сьвятыня каталіцкая, і натуральна, што яе шануюць менавіта каталікі. Пра праваслаўных Украіны мне не вядома.

Як Вы ставіцеся да фактычнага дазволу неабартыўных сродкаў кантрацэпцыі ў Сацыяльнай канцэпцыі РПЦ? Тая ж Russian Orthodox Church Outside Russia , здаецца, гэтага не дазваляе.

d_w

***

Я не лічу гэта пытаньнем, якое так важна ў справе веры. Бываюць розныя сытуацыі ў тым ліку медыцынскія, калі няма прамога забойства, якім зьяўляецца аборт, то тут трэба глядзець у кожнай канкрэтнай сытуацыі. Я не лічу нармальным, што кантрацэпцыя, нават не абартыўная, можа спрыяць ператварэньню шлюбных стасункаў у проста сэксуальнае задавальненьне. калі гэта можа прывесьці да цяжкіх наступстваў мэдыцынскага пляну, то ў такім выпадку такую кантрацэпцыю можна дазволіць.

1) Чаму праваслаўныя гірархі ня выступаюць ў падтрымку грэка і рыма-каталікоў у іх барацьбе за вяртаньне манастыра бернардынцаў і касьцёла Сьвятога Язэпа побач з Сьвята-Духаўскім катэдральным саборам ў Менску? Няўжо спакайней мець пад бокам сваёй сьвятыні піўныя бары, рэстараны ды розныя забаўлялкі, чым храм братоў хрысьціянаў?
Спачатку было слова... Калі мова ад Бога , ці ня грэх выракацца ад роднай на карысьць іншага народу ?

Чалавек

***

Гэта пытаньне, якое тычыцца стасункаў царквы і дзяржавы. Самі ярархі каталіцкія баяцца заявіць пра свае патрабаваньні. Нядаўна быў выпадак, калі біскуп Антоні Дзям'янка праз рассылку афіцыйнага сайту выказаў такое патрабаваньне, а потым сам яго і скасаваў. Чаму праваслаўныя ярархі тады мусяць быць больш сьмелыя, чым каталіцкія?

Што наконт мовы. Я крыху раней казаў, што царкоўнаславянская мова ня ёсьць мовай іншага народу, што яна аднолькавая далёкая - і блізкая - і для беларускай мовы, і для расейскай. "Слова" тут маецца не ў лінгвістычным пляне, а як логас, як замысел, як іпастась Бога.

Не таямніца, што шмат беларусаў раскідана па сьвету. Адзінае магчымасьць для іх сустракацца гэта інтэрнэт. Як вы бачыце жыцьцё беларуса - хрысьціяніна ў сеціве? Ці можаце вы параіць, як бы вы бачылі жыцьцё ў сеціве ў будучыні? Дзякуй.

Rat King

***

Інтэрнэт гэта вялікая магчымасьць для хрысьціяніна, толькі трэба, каб ён не стаў крыніцай спакушэньня, каб выкарыстоўваць яго ў царкоўных мэтах, духоўных. І тут могуць быць розныя сродкі, як блогі, форуму, айсікью (скайп я не люблю). І трэба камунікавацца ня толькі зь беларусамі, але і зь іншымі людзьмі. Трэба ня блытаць нацыянальную сьвядомасьць з местачковасьцю. Трэба шукаць людзей усюды, дзе яны ёсьць. Дзе яны ёсьць, ёсьць і дабро і Бог.

Летась уладыка Філарэт забараніў Вам весьці ў інтэрнэце livejournal, але працягваецце яго весьці. Чаму не прыслухаліся да парадаў/указаў мітрапаліта?

Мароз

***

Уладыка Філарэт не забараніў мне весьці лайвджорнэл, ён, можа, ня ведае такога слова Гэта дадумана СМІ. Гаворка ішла пра забарону маёй публіыцыстычнай дзейнасьці без блаславеньня царкоўнай улады.

Але мяне запрашаюць на канфэрэнцыі, прысьвечаныя Інтэрнэту, уключылі ў каардынацыйную раду. прысьвечаную праваслаўным вэб-рэсурсам. Пакуль пытаньне ня вырашана канчаткова, але будзе знойдзены кампраміс.

Ці спрачаюцца ў Вас часам фізык і сьвятар?

матэматык

***

Не спрачаюцца, бо я прыйшоў да веры шмат у чым таму, што быў фізыкам. І бачыў у фізычных зьявах вобразы духоўнага жыцьця. І нават дагматычных ісьцін. Паміж іншым, сярод праваслаўных сьвятароў шмат людзей з тэхнічнай адукацыяй.

Айцец Аляксандар , уявіце на хвіліну, што Вы займаеце пасаду Уладыкі Філарэта.
Ці зьмянілі б што-небудзь ?
Першыя крокі ?

Чалавек

***

Царква - гэта супольнасьць людзей, а не каманда, якой кіруе япіскап.Адзін чалавек мала што можа зрабіць у Царкве. Каб нешта зьмянілася, трэба саборная сьвядомасьць. Трэба пачынаць з таго, каб кожны чалавек памятаў, што і ад яго шмат чаго залежыць, а калі двое і трое -- то паміж імі і Хрыстос.

Давайце разам думаць і нешта рабіць. а не чакаць нейкіх дырэктыў зверху.

Чаму пад час скандалу вакол будаўніцтва храма у гонар Суворава Вы былі адзіным праваслаўным,які пачаў апраўдваць дзеянні Суворава і ганьбіць імя Кастуся Каліноўскага ў інтэрнэце ? Што гэта - жаданне выслужыцца перад тымі, хто недаўна забараняў Вам працу ў інтэрнэт ці шчырыя перакананні??

Віталь

***

Вы мяне з кімсьці зблыталі, я не лічу сябе спэцыялістам у гісторыі, і таму не выказваюся на гэты конт.

Xrystos Uwaskros! Ojcha, chamu prawaslaunyja swiatary kazhuc', shto xadzic u katalicki kasciol zjaulajecca hraxom? Shto heta, bojaz', shto prawaslaunyja piarojduc u katalictwa?

Chamu prawaslaunyja nie shukajuc jednasci sa Swiatym Apostalskim pasadam u Rymie, piarshenstwa jakoha u sprawax wiery pryznawau uwies xryscijanski Usxod da 1054 hoda? Chamu jerarxi rasiejskaj prawaslaunaj carkwy na Bielarusi nie zaprosiac' na Bielarus Papu Rymskaha? Chamu nie dajuc zaprasic katalikam? Ci Filaret uwuhule wiedaje bielaruskuju mowu? Chamu prawaslaunyja "kaciac' " bochki na unijatau i xutchej damaulajucca z ryma-katalikami chym z hreka-katalikami?

Siabruk

***

Проста зайсьці ў каталіцкі храм праваслаўнаму - гэта ня грэх. Але калі ён думае ўступаць у каталіцкую супольнасьць, то ён становіцца каталіком. Трэба выбраць, хто ты, праваслаўны ці каталік.

Праваслаўныя шукаюць еднасьці з Рымам. Але гэтаму перашкаджае жорсткая пазыцыя рымска-каталіцкай царквы, якая лічыць, што арганічная еднасьць можа дасягнуцца адным шляхам - гэта далучэньне ды рыма-каталіцкай царквы. Праваслаўныя такую ідэю ня могуць падтрымаць, бо ніколі такога не было, каб усе падпарадкоўваліся Рыму. Быў такі час, што рымскага япіскапа паважалі, менавіта за тое, што ён доўгі час быў цьвёрдым абаронцам праваслаўнай веры. Потым каталіцкая царква ўвяла шмат дагматаў, якія не былі ў старажытнай царкве, і таму праваслаўная царква іх не прыймае. Нават калі рыма-каталіцкі касцёл стане праваслаўным, то і ў гэтым выпадку, трэба каб ён адмовіўся ад нейкіх палажэньняў, але і прэтэнзій на агульнае кіраўніцтва царквой.

Чаму праваслаўныя павінны запрашаць рымскага папу? Гэта справа каталіцкай царквы, і тут шмат што ўскладняецца тым, што Папа зьяўляецца ня толькі галавой царквы, але і галавой дзяржавы, а таму атрымліваецца, што яго прыймаюць на дзяржаўным узроўні, як палітычнага дзеяча, у тым ліку і ад імя праваслаўных. Калі б ён прыехаў проста як япіскап, то супраць ніхто ня меў нічога. Менавіта я ня супраць.

Уладыка Філарэт ня вельмі валодае беларускай мовай, бо ён па паходжаньні расейскі чалавек, але ня думаю, што ён больш супраць беларускай мовы, як шмат якія беларусы, як вядомыя нам дзяржаўныя кіраўнікі, якія ня могуць казаць ні на адной, ні на другой мове.

Але Ўладыка ня супраць, калі зь ім размаўляюць па-беларуску, ён чытае лісты па-беларуску.

***

Становішча ўніятаў хісткае ў самой каталіцкай царкве. Справа ў тым, што грэка-каталікі былі задуманыя ў 16 ст. як нейкая пераходная ступень. Людзі прызвычаіліся да сваіх абрадаў і не жадалі зь імі расставацца. Таму ім і прапанавалі пакінуць іхны абрад, але кананічна далучыцца да каталіцкай царквы, зараз сытуацыя іншая, людзі ня ведаюць ніякіх абрадаў і самім катакікам лепш, калі яны далуючацца да самой рыма-каталіцкай царквы.

Ojcha! Ci nie zdajecca Wam, shto pierakanannie, nibyta Swiaty Duch syxodzic ad Boha-Ajca papaxwaje jerassiu manarxijanizmu, bo tady atrymliwajecca, shto Boh-Syn u niechym mienshy ad Boha-Ajca, raz ad jaho nie sychodzic Duch Swiaty. Heta nawat supiarechyc rozumu, bo raz Trojca adzinaja, to natyralna shto Duch Swiaty(prysutny u Trojcy) spachywaje i na Bohu-Synie i ad jaho syxodzic?
Sam Xrystos kazau, shto "Ja i Ajciec josc adno". Zn., kali ad Ajca Duch, to i ad Syna, bo inachaj jany b nie byli Adno. Rastlumachcie, kali laska!

Siabruk

***

Для онлайну гэта пытаньне складанае, але калі так разважаць, што прызнаньне таго, што Дух Сьвяты не сыходзіць ад сына, гэта яго нечым паніжае, то чаму не задацца іншым пытаньнем? Як тады быць з Духам сьвятым? Ад яго нічога не сыходзіць. Атрымліваецца, што гэта паніжае Сьвятых дух, што ёсьць манархіянства.

***

Ojcha! Mnie tak padajecca, shto prawaslaunaja Carkwa prynosic' bielaruskaj kultury tolki shkodu. Tak heta ci nie? Shto b Wy skazali u jaje apraudannie?
Shto znachyc' kasaja nizhniaja papiarochka na prawaslaunym kryzhy? Heta namiok na zlodziejau, jakix ukryzhawali razam z Xrystom, z jakix adzin pajshou u nieba, a druhi u atxlan', ci nieshta inshaje?
Chamu prawaslaunyja nie pryznajuc' chysciec, ale aktyuna molaccca za pamierlych? Ci dushy pamierlych mohuc' pakinuc piekla? Ci heta nasledawanie Aryhiena, jaki scwiardzhau, shto ureshcie resht kozhny wierniecca u Krynicu, z jakoj wyjshau? Ale kali tak, to nawoshta malicca, bo kozhny i tak wierniecca da Boha?
Ci lichacie Wy, shto kozhnaja ulada ad Boha? Ci tolki taja, jakaja wykonwaje Boskija zapawiedzi?
Jak Wy adnosiciesia da katalikou uwohule? Liczacie, shto ix treba nastaulac', jewanhielizawac' ci shkadawac'?
ak Wy adnosiciesia da pratestantau? Hetaksama jak da katalikou?
Ci nie zdajecca Wam, shto u prawaslaunaj Carkwie zamala uwahi addajecca na katexizacyju dziaciej, moladzi i daroslyx? Mozha, warta bylo b mieniej umieshwacca u palityku, a bolsh chasu paswiacic' duxounamu wyxawanniu? Ci tak pawinna byc'?
Stolki pytanniau maju, azh dux zajmaje, ale usie nawat nia maju chasu napisac'. Bywajcie zdarowy i nie xwarejcie.
Jak by Wy pieraklali "blagodat'" na nashu: jak "milata", "laska", "lahoda" ci niejak inaksh?

Chamu Wy - ukrainiec - za bielarushchynu? Albo Wy nie zusim za jaje? Wybachajcie za pytanni, ale cikawa wiedac'?

Siabruk

1. Думаю, што не. Трэба разабрацца, што такое культура і што такое царква. Царкве няма ў чым апраўдвацца перад культурай.

2. Касая ніжняя папярочка сымбалізуе ўкрыжаванаг Хрыста.

3. Царква верыць у тое, што канчатковы суд яшчэ наперадзе, і таму мы молімся, каб памерлыя знаходзіліся ў нейкім чаканьні. І царква можа неяк на гэта малітвамі паўплываць.

4. Кожная ўлада ў нейкім сэнсе ад Бога, як здароўе напрыклад.

5. Да каталікоў трэба адносіцца па-хрысьціянску, бачыць у іх хрысьціянскае. Усё добрае прыняць у іх. Ня нашая справа вырашыць канчаткова гэту праблему. Пратэстанты нічым ня горшыя, чым каталікі. А мне часам і бліжэйшыя.

6. Катэхізацыя -- адно з самых балючых праблем царквы, можа гэта першае, з чаго трэба пачынаць зьмены ў царкве. Калі б я быў япіскапам, то менавіта з гэтага пачынаў бы.

7. Канечне, трэба больш надаваць увагі духоўнаму выхаваньню, але нельга казаць, што не раблю палітыку, а займаюся духоўным выхаваньнем, бо часам ступень духоўнага выхаваньня, прыводзіць чалавека да нейкай грамадзянскай актыўнай пазыцыі. А наогул на ўсе пытаньні нельга адказаць за дзьве гадзіны. Заходзьце на сайт парталу Царква www.churchby.info, ці acq 199480185 ці праз скайп - priestal ці пра ЖЖ - priestal.

8. Пакуль бы слова "благадаць" я так і пакінуў, а там можа што і зменіцца.

9. Чаму б украінцу не быць за беларушчыну? Быў бы ў Літве, падтрымліваў літоўшчыну.

Ci mahczyma u^ Bielarusi z`jau^lien`nie prychodau^ padparadkawanych kanstancinopal`skamu Patryjarchatu

artur

Можа гэта і магчыма, але будзе не кананічна. Тое што зрабілася ў Эстоніі, гэта не зусім правільна, і ў праваслаўных на адной тэрыторыі павінен быць адзін япіскап.

Ci mahczyma u^ pierspiektywie pay^taren`nie u^ bielaruskim prawaslau^i toj sytacyi, szto sklasja z padzielam prawaslau^nych na Ukrainie na roznyja jurysdykcyi?

artur

***

Цяжка сказаць, што будзе заўатра, але пакуль такіх тэндэнцый няма.

Ойча, ці даводзілася Вам выганяць бесаў з чалавека?

cikauny

***

Кожны раз, калі сьвятар робіць хрышчэньне, ён якраз і выганяе бесаў з чалавека.

Я - каталiк, жонка - праваслаўная. Доўга не знаходзiлi паразуменьня наконт шлюбу (у царкве цi касьцёле), але аддалi перавагу апошняму з-за беларускамоўнасьцi набажэнстваў i казаньняў. Тамсама хрысьцiлi й дачку. Цi прызнае БПЦ такi шлюб паўнавартасным з рэлiгiйнага пункту гледжаньня ў дачыненьнi да вернiкаў сваёй канфесii?

Юрась

***

Праваслаўныя лічаць кампрамісам тое, што ўступаюць людзі розных канфэсій. Было б правільна, каб уступалі адной канфэсіі. Але, ідучы насустрач чалавечым слабасьцям, царква дапускае такія шлюбы, пры адной умове, што дзеці будуць выхоўвацца ў праваслаўнай веры. Зрэшты, легітымнасьць любога шлюбу прызнаецца царквой. Але з духоўных пазыцый, ёсьць рознае стаўленьне да яго.

Якія мінусы ў аўтакефаліі

pyt

***

Калі ўвесьці аўтакефалію ў Беларусі, царква стане больш залежнай ад дзяржавы, тое, што яна не аўтакефальная, гэта гарантыя нейкай незалежнасьці, таго, што царква ня стане нейкім карманным прыдаткам. Аўтакефалія здабываецца такім шляхам, які прыводзіць да расколу, нагнятаньню варожасьці, падзелу на сваіх і чужых.

1.Раскажыце пра сваю сям'ю. 2.Ваш жж называецца "Ня вер, але веруй". Растлумачце, калі ласка, назву

Віктаравіч

1. Ёсьць у мяне жонка і дачка, якая вучыцца ў школе. Жонка - Вольга, дачка - Варвара, ёсьць цешча - Галіна Рыгораўна.

2. Ёсьць вядомы лозунг: ня вер, ня бойся, не прасі. Чалавек павінен разумець, каму верыць і ва што верыць, і не прымаць падборку. Тое, што ён ня верыць некаму, гэта нармальна. Інакш можна казаць, сумнявайся, але шукай.

Ваше отношение к номерам: в паспорте у человека есть личный номер?

***

У мяне ёсьць пра гэта артыкул. Я падтрымліваю афіцыйную пазыцыю царквы, што ў гэтых нумарах нічога няма небясьпечнага.

Беларуская царква мусіць быць аўтакефальнай ці ўсё ж мусіць падпарадкоўвацца Маскве?
Якая галоўная прычына таго, што каталіцкі касцёл вызнаў беларускую мову афіцыйнай, працоўнай, а праваслаўная царква на Беларусі - не?

дамавік

* * *

1. Гэта ўсё патрэба часу, а не каштоўнасьць, якую трэба ставіць за мэту. Пакуль лепш захоўваць статус-кво. Няма ніякіх прычын ламаць усё, пачынаць унутраную вайну, каб здабыць аўтакефалію, якая чалавека не выратоўзвае. Але пра гэта трэба разважаць. І цяпер трэба, каб слова аўтакефалія не выклікала насьцярожанасьці. Гэта тэхнічная рэч, якая можа спрыяць нечаму, а то і нааварот, дзейнічаць супраць
2. Гістарычна, у праваслаўнай царкве больш людзей, якія традыцыйна звязаны з царквой і ім цяжка мяняць нешта, і па-другое, у праваслаўнай царкве няма такой жорсткай сыстэмы кіравання. Калі выдаць нейкую дырэктыву на ўзроўні мітрапаліта, то будзе вялікая колькасьць людзей, якія ня будуць падпарадкоўвацца.
У Літве афіцыйнай мовай у царкве ёсьць літоўская, але набажэнства вядзецца па-царкоўнаславянcку.

В "Концепции миссионерской деятельности Русской Православной Церкви" имеется понятие "миссионерского стана", т.е. такой общины, которая являлась бы своеобразным флагманом православной миссии в той или иной местности. Есть ли в г.Минске общины, которую могут претендовать на эту роль?
По тому же документу второй вопрос: как Вы относитесь к идее "проведения особых миссионерских богослужений, в которые были бы внесены элементы катехизации"? (цитата по "Коцепции")

И последний вопрос: как Вам кажется, каковы перспективы реализации на практике "Концепции миссионерской деятельности РПЦ"?

Александр Шурский

1. Я не думаю, што трэба рабіць такія асобныя прыходы, трэба, каб такая дзейнасьць стала часткай дзейнасьці кожнай абшчыны.
2. Гэта нармальна, я да ідэі адношуся нармальна, і вітаю, але гэта не павінна рабіцца ізалявана. У прынцыпе кожная служба павінна быць місіянерскай, яна павнна даваць нешта новае для пазнання Бога. Але гэтага не дасягнеш толькі тэхнічнымі элемэнтамі, а трэба ўнесьці зьмены ў сам склад жыцьця. Каб прыходы сталі месцам, дзе чалавек жыве.
3. Я скептычна гляджу на тое, што сама гэта канцэпцыя можа нешта зьмяніць. Можа толькі трохі даць больш легітымнасьці тым, што нехта робіць, і таму патрэбны быў такі дакумэнт, на які можна было спасылацца, што можна, а што не.

***

Паважаныя сябры, Хрыстос Уваскрос. Будзем памятаць больш аб Хрысьце і вакол яго больш аб’ядноўвацца. Каб сказаць, што не я жыву, а ўва мне жыве Хрыстос. І праз Хрыста мы знойдзем разуменьне ва ўсіх нашых пытаньнях. Прыходзьце ў наш храм, зазірайце на наш сайт Царква, на блог ЖЖ, кантакуйцеся праз аську і праз скайп. Буду ўсім рады.

Онлайн-канфэрэнцыя скончана.

* * *

Аляксандар Шрамко нарадзіўся ў 1957 г. у Пінску. Украінец. Скончыў школу №3 Пінска з паглыбленным вывучэньнем фізыкі. Пасьля школы год працаваў электрыкам і майстрам па сыгналізацыях. У 1974—1980 гг. вучыўся на факультэце радыёфізыкі БДУ.
У канцы 1970-х прыйшоў да Бога, спачатку наведваў царкву Эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў «Галгофа», потым сабор Сьвятога Духа. У гэты ж час кінуў працу па спэцыяльнасьці, працаваў дворнікам, разносіў газэты.
З канца 1980-х — брат міласэрнасьці ў сястрынстве Сафіі Слуцкай пры катэдральным саборы, а потым дырэктар адной зь першых нядзельных школак у Менску. Працаваў таксама настаўнікам фізыкі. У 1997 г. скончыў Менскую духоўную сэмінарыю.

Сьвятарскае пасьвячэньне атрымаў у 1994 г., быў настаяцелем храма ў в.Строчыцы (у Музэі беларускай народнай культуры). Першы зь менскіх сьвятароў пачынае на службах чытаць Эвангельле па-беларуску.

У 1995 г. — настаяцель храма ў г.п. Дружны. 1996 г. — клірык Сьвята-Пакроўскага прыходу (мікрараён Вяснянка). 1997—2003 гг. — выкладчык Сьвятога Пісьма ў Менскай духоўнай вучэльні. З 1999 г. стаў актыўным карыстальнікам Інтэрнэту і стварае сайт «Дзёньнік сьвятара».

Піша для разнастайных пэрыядычных выданьняў аналітычныя, публіцыстычныя і багаслоўскія артыкулы, удзельнічае ў канфэрэнцыях, прысьвечаных актуальным праблемам сучаснай царквы. З 2002 г. вядзе блог на сэрвісе livejournal.com, адзін з самых папулярных у беларускай благасфэры. У 2004 г. становіцца адным з заснавальнікаў інтэрнэт-парталу «Царква».

У 2006 г. выйшла кніга «Дзёньнік сьвятара», якая складаецца з артыкулаў 1999-2002 гг., разьмешчаных на аднайменным сайце.
Айцец Аляксандар Шрамко актыўна займаецца грамадзкай дзейнасьцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0