Улады вымушаюць жыхароў сталіцы імітаваць перабоі ў працы, выкліканыя «Чарнобыльскім шляхам». 26 красавіка на менскай плошчы Якуба Коласа крамы, аптэкі і нават ЦУМ працуюць да 16‑й гадзіны.
ЦУМ, музычная крама «Гасьцінец», унівэрсам «Сталічны», букмэкерская кантора ў пераходзе станцыі мэтро «пл. Якуба Коласа», крамы «Іў Рашэ» ды «Эўраопт», «Бэргхаўс» ды «Фуджыфільм» не працуюць сёньня пасьля 16‑й гадзіны па тэхнічных прычынах. У рэстарацыі «Лідо» пасьля 16‑й пачнуцца праблемы зь цеплаправодам, а ў аптэцы № 28 сёньня акурат у гэты час распачнецца сандзень.






Фота Андрэя Лянкевіча
Каментары