Грамадства

Беларусь ізноў у шэрагу апошніх у галіне свабоды СМІ

У галіне свабоды прэсы Беларусь займае адно з апошніх месцаў у сьвеце. Паводле штогадовай справаздачы праваабарончай арганізацыі «Freedom House», Беларусь аднесена да ліку «несвабодных» краінаў і знаходзіцца на 186‑ым месцы ў сьпісе з 195 краін сьвету.

У галіне свабоды прэсы Беларусь займае адно з апошніх месцаў у свеце. Паводле штогадовай справаздачы праваабарончай арганізацыі «Freedom House», Беларусь аднесена да ліку «несвабодных» краінаў і знаходзіцца на 186‑ым месцы ў спісе з 195 краін свету.

«Freedom House» канстатуе, што ўлады ў Беларусі скарыстоўваюць дзяржаўную манаполію на друк і распаўсюджванне перыядычных выданняў. Згодна з аналізам арганізацыі, беларускія ўлады пайшлі па шляху не проста грубага закрыцця выданняў, але іх максімальнага абмежавання нібыта ў рамках існуючага заканадаўства.

Сітуацыя са свабодай слова і друку горш чым ў нас толькі ў Паўночнай Карэі, Туркменістане, Лівіі, на Кубе, у Бірме, Эрытрэі, Узбекістане, Зімбабвэ і Экватарыяльнай Гвінеі. У гэтых краінах, паводле справаздачы свабодныя медыі або ўвогуле не існуюць, або распаўсюджваюцца ў такіх невялікіх маштабах, якіх недастаткова, каб данесці да грамадства альтэрнатыўную, непадцэнзурную інфармацыю.

У сэнсе свабоды СМІ, паводле «Freedom House», з ліку 195 краінаў свету 74 — «свабодныя», 58 — «часткова свабодныя» — і 63 — «несвабодныя». Сцвярджаецца, што найлепшая сітуацыя ў Фінляндыі і Ісландыі,Бельгіі, Даніі, Нарвегіі і Швецыі. З краін былога сацлагеру і СНД найбольш свабодныя медыі ў Эстоніі, Чэхіі, Літве, Латвіі і Славаччыне, а найменей свабодныя ў Туркменістане і Узбекістане.

У справаздачах, якія «Freedom House» публікуе з 1980 году, ацэньваецца ступень свабоды распаўсюджвання інфармацыі праз друкаваныя выданні, радыё і тэлебачанне, а таксама праз інтэрнэт.

У сёлетнім дакуменце адзначана, што за 2006 год у некаторых краінах якраз інтэрнэт стаў аб’ектам цэнзуры або быў закрыты доступ да паасобных сайтаў.

«Услед за такімі краінамі, як Расея, беларускія ўлады спрабуюць кантраляваць таксама і інтэрнэт — апошнюю крыніцу незалежнай думкі. Паколькі дзяржаўная кампанія «Белтэлекам» з’яўляецца манапалістам на рынку электронных мэдыяў, улады блакуюць некаторыя інтэрнэт‑старонкі ў моманты, асабліва істотныя для рэжыму, напрыклад, падчас выбараў», — паведамляецца ў сёлетняй справаздачы «Freedom House» пра свабоду слова і друку ў сьвеце.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося11

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Пуцін не разумее, што, калі б не я, з Расіяй ужо шмат рэальна кепскага б здарылася15

«І вось гэта вось зрабілі з народам!» Азаронак выдаў за ўкраінку французскую тыктокерку — усё з-за сіняга і жоўтага8

Класнаму гомельскаму медыяпраекту «Флагшток» трэба фінансавая падтрымка1

«Ужо не ведаеш, куды звяртацца». Бацька Анжалікі Мельнікавай расказаў, што яму вядома пра дачку20

Настаўніца з Кобрына расчуліла тыкток відэа з лістамі ад бацькоў

Уводзяцца новыя правілы для аўтамабільных парковак2

«Калі позву адправілі памылкова, грамадзянін павінен гэта даказаць». У Гомелі ў міліцыю выклікаюць тых, хто не парушаў закон5

Сілавікі пагражаюць коміку Усовічу, які прыехаў адпачыць на Нарач6

Як у медуніверсітэтах вырасла колькасць мэтавікоў за апошнія гады — змены істотныя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося11

Фатограф-агент Мішчук расказаў сваю версію таго, што адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць