Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»11

Масква інтэгруецца з Астаной і Ашгабадам. Менск адпачывае

Аб'ектыўна Беларусь апынаецца ў адной лодцы з Эўропай, зацікаўленай ў супрацьдзеяньні энэргетычнаму дыктату Крамля. Калі хочаце, гэта выдатны гістарычны шанец. Але выглядае на тое, што ён страчваецца. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Казаскі прэзыдэнт Назарбаеў ад самага пачатку жорстка канкураваў з Лукашэнкам за ляўры першага інтэгратара на постсавецкім абсягу. І вось надышоў ягоны зорны час. Беларускае кіраўніцтва адпачывае.

Назарбаеў жа здымае вяршкі з сытуацыі, калі Масква хоча любым коштам не дапусьціць альтэрнатыўных маршрутаў пастаўкі вуглевадародаў з Цэнтральнае Азіі ў Эўропу. Дзеля гэтага Пуцін выправіўся ў беспрэцэдэнтнае шасьцідзённае турнэ па Казахстане і Туркмэністане (Ашгабад таксама мае атрымаць сваё ў гандлі з Крамлём).

Сёньня ў Астане гучала рыторыка, якая, пэўна, выклікала ў Менску прыступы інтэграцыйнай рэўнасьці. Пуцін назваў Казахстан стратэгічным партнэрам і падкрэсьліў, што дружба загартаваная яшчэ ваенным ліхалецьцем. Натхнёны Назарбаеў, у сваю чаргу, назваў двухбаковыя стасункі ўзорам для ўсёй постсавецкай прасторы.

Галоўнае ж — эканамічныя бонусы. Расея паабяцала казахам выгадныя ўмовы прапампоўкі іхнай нафты праз сыстэму Касьпійскага трубаправоднага кансорцыюму, згадзілася купляць іхны газ у паўтара разы даражэй (па 145 даляраў замест ста за тысячу кубоў), прапанавала выгадныя праекты ў галіне атамнай энэргетыкі (у прыватнасьці, удзел у перапрацоўцы ўрану, якога ў Казахстане да чорта).

Сваім візытам Пуцін прымусіў Назарбаева адмовіцца ад удзелу ў Кракаўскім энэргетычным саміце, які адкрываецца заўтра і будзе прысьвечаны шляхам пастаўкі энэрганосьбітаў у Эўропу ў абыход Расеі.

Дарэчы, Лех Качыньскі ня першы, хто атрымаў ад Назарбаева сюрпрыз такога кшталту. Станіслаў Шушкевіч распавядаў мне, што казаскага лідэра чакалі і ў Віскулях, каб разам "разваліць Саюз". Але той сеў на паўдарозе ў Маскве і ўсё ніяк ня мог дазаправіць самалёт :-)

Што ж да цяперашняга беларускага кіраўніцтва, то рэч ня ў тым, што адабраная пальма першынства ў інтэграцыйнай рыторыцы. Халера зь ёй, тут якраз усё да лепшага! Іншая рэч, што, як нагадаў у этэры "Свабоды" Юры Дракахруст, "Беларусь, пры ўсіх яе саюзьніцкіх адносінах з Расеяй, аб’ектыўна зацікаўленая ў посьпеху праектаў альтэрнатыўных трубаправодаў. Варта прыгадаць нядаўні візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Азэрбайджан, дзе гэтая тэма была адной з галоўных. Дарэчы, Азэрбайджан бярэ ўдзел у энэргетычным саміце ў Кракаве".

Іначай кажучы, аб'ектыўна Беларусь апынаецца ў адной лодцы з Эўропай, зацікаўленай ў супрацьдзеяньні энэргетычнаму дыктату Крамля. Калі хочаце, гэта выдатны гістарычны шанец. Але выглядае на тое, што ён страчваецца. Бо саступаць Брусэлю ў ягоных вядомых палітычных патрабаваньнях Менск, мякка кажучы, не сьпяшаецца. Наадварот, апошнім часам раз-пораз чуюцца ноткі заляцаньня да Крамля.

Зь іншага боку, праўда, адбываюцца выцечкі інфармацыі пра абмеркаваньне варыянту вызваленьня палітвязьняў. Тутэйшае кіраўніцтва хоча ўседзець на двух крэслах? Чым далей, тым болей прывідная пэрспэктыва.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка7

Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка

Усе навіны →
Усе навіны

Туск: Польшча не адправіць войскі ва Украіну, гэта канчатковае рашэнне18

Ва Ушачах каля людскіх дамоў заўважылі ваўка з абадраным хвастом2

«Дорага і няякасна». Беларусы скардзяцца на няякасны абутак ад «Белвеста» і праблемы з вяртаннем грошай7

Еўрасаюз выдзеліў грошы на падтрымку «Радыё Свабода»4

Рубіа: Трамп не пайшоў ні на якія саступкі Пуціну6

Жыхарка Закарпацця атрымала 10 гадоў турмы за згвалтаванне мужчыны венікам7

У Беларусі склалі «мабільны» рэйтынг славутасцяў. Самая папулярная трохі нечаканая5

Гродзенскія чыноўнікі ўпрыгожылі цэнтральную вуліцу пластыкавымі кветкамі, хоць спачатку абяцалі жывыя

У Лідскім раёне мужчына жыўцом спаліў свайго знаёмага

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка7

Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць