Культура33

Героі Беларусі

Выйшлі кнігі пра беларускае падпольле на Мядзельшчыне і Смургоншчыне (1947—1950).

Выйшлі кнігі Міхася Чарняўскага «Як пошуг маланкі» і ўкладзены ім зборнік успамінаў і дакумэнтаў «Ня бойцеся ахвяраў і пакут».

Кнігі распавядаюць пра Мядзельска‑смаргонскае моладзевае падпольле (1947—1950) і яго кіраўніка Расьціслава Лапіцкага (1928—1950). Гурток падпольшчыкаў аформіўся ў той частцы гістарычнай Віленшчыны, што адышла да БССР. Гэта быў пратэст супраць саветызацыі, гвалтоўнай калектывізацыі ды русіфікацыі заходнебеларускага грамадзтва.

«Вясной 1948 г., — піша Міхась Чарняўскі, які пазнаёміў нас у сярэдзіне 1990‑х з гэтым рухам, — сярод мядзельскіх падземнікаў узьнікла ідэя разгарнуць антыкамуністычную прапаганду з дапамогай улётак. Тады гэта была найбольш эфэктыўная форма ўзьдзеяньня на людзкую сьвядомасьць».

Тэксты ўлётак пісаў кіраўнік моладзевага гуртка Расьціслаў Лапіцкі. Яны былі ляканічныя і бескампрамісныя. У адной з улётак гаварылася: «Сьмерць вырадкам роду чалавечага! Партызаны! Падпольшчыкі! Стойце на абароне сваёй справы! Беражыце ў сабе сьвятую нянавісьць да камунізму, які нявечыць і разбэшчвае чалавецтва. Біце сталінскіх шакалаў! Моладзь! (...) Да зброі! Ня бойцеся ахвяр і пакут! Уперад да сьветлай будучыні!».

У лютым 1950 г. падпольле як антысавецкае было жорстка разгромлена. 22‑гадовага Расьціслава Лапіцкага расстралялі ва ўрочышчы Красны Беражок, што пад Вялейкай, астатніх 17 удзельнікаў падпольля, у асноўным школьнікаў, асудзілі да розных тэрмінаў зьняволеньня. Большасьць атрымала 25 гадоў і паражэньне ў правох.

Але перад гэтым былі жорсткія катаваньні самай гуманных сьледчых у сьвеце. «Мне зламалі дзьве рабрыны, выбілі некалькі зубоў, білі пад рэбры, пад дых, па печані і нырках. (...) Любілі катаваць буйнымі кроплямі халоднай вады на цемя. Прыціснуць цябе ў кут, а зьверху капае. У сьледчым пакоі было задушна, таму ад першых кропель ішоў прыемны халадок. Але пазьней адчуваньне было такое, як па галаве цядкім молатам», — згадваў Юзаф Качэрга.

Нездарма, відаць, Міхась Чарняўскі ў прадмове да кнігі «Як пошуг маланкі» перапрашае: «Выбачаюся за тое, што сваімі роспытамі аб перажытым часам выклікаў сьлёзы і боль. Шкадую перад магіламі заўчасна памерлых, што гэтак запазьніўся з публікацыяй».

***

Чарняўскі М. Як пошуг маланкі: Расьціслаў Лапіцкі. — Менск: Тэхналёгія, 2006. — 71 с. + ілюстрацыі.

«Ня бойцеся ахвяраў і пакут»: Дакумэнты і матэрыялы пра дзейнасьць мязельска‑смаргонскага антыкамуністычнага падзем’я (1948—1950). / Укладальнік, аўтар біяграфій і уступу Міхась Чарняўскі. — Вільня: «Наша будучыня», 2006. — 154 с. + фатаздымкі

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей6

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле: Мы не напрошваліся на ролю пасярэдніка, але калі неабходна — арганізуем15

Пад Оршай злавілі гіганцкага залатога карася7

Пяць гадоў таму памёр Юрый Зісер3

Маладая пара вырашыла абысці ўвесь Мінск уздоўж МКАД: «Ногі потым яшчэ тры дні балелі»1

Запальныя шведы, вясёлыя эстонцы, Ізраіль рве сэрца: сёння захапляльны фінал Еўрабачання9

Пяскоў: Cустрэча Пуціна і Зяленскага магчымая2

Сур'ёзнае ДТЗ у Магілёўскай вобласці: сутыкнуліся легкавушка і велікагруз

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей6

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць