Улада8080

У Акадэміі кіраваньня выдатнікі непатрэбныя

З Акадэміі кіраваньня адлічаны студэнт‑выдатнік Юрась Алейнік. Нягледзячы на тое, што сярэдні бал за 4 курсы вучобы ў яго складае 8,4, а апошнюю сэсію ён здаў на «дзявяткі», дэкан факультэту Ўладзімер Язэпчык заявіў, што такі чалавек «ня можа вучыцца ў Акадэміі».

З Акадэміі кіраваньня адлічаны студэнт‑выдатнік Юрась Алейнік. Нягледзячы на тое, што сярэдні бал за 4 курсы вучобы ў яго складае 8,4, а апошнюю сэсію ён здаў на «дзявяткі», дэкан факультэту Ўладзімер Язэпчык заявіў, што такі чалавек ня можа вучыцца ў Акадэміі.

Прычыны: афіцыйныя і неафіцыйныя

Юрась навучаўся на факультэце дзяржаўнага кіраваньня эканомікай. 16 траўня хлопца проста з распранальні пасьля валейбольнага матчу выклікалі ў дэканат, каб паведаміць, што 15 траўня яго адлічылі з Акадэміі. Афіцыйная прычына — «сыстэматычныя парушэньні вучэбнай дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку». Выдатніка адлічылі за 22 гадзіны пропускаў у красавіку ды «ігнараваньне палітычнага жыцьця ВНУ» — прарэктар па выхаваўчай працы Тацяна Печанёва ўзгадала што Юрась не галасаваў на апошніх выбарах у мясцовыя саветы. Яна не прыняла да ўвагі той факт, што Ю. Алейнік быў назіральнікам на выбарах. Азнаёміўшы студэнта з загадам на адлічэньне, яму не прапанавалі расьпісацца ў ім, а параілі падумаць. Ягоны подпіс пад загадам, які б сьведчыў, што ён зь ім азнаёмлены, не стаіць дагэтуль. Хлопец меў адзіную вымову — за прагулы заняткаў. Пры гэтым запіс у юрыдычным аддзеле акадэміі сьведчыць, што прагулы адбываліся на працягу навучальнага 2006‑07 году, а ў асабістай справе — толькі ў лістападзе 2006 г.

Сапраўднымі прычынамі адлічэньня Юрась лічыць сваё старшынёўства ў абласной арганізацыі ТБМ, сяброўства ў БАЖ. Акрамя таго, ён арганізаваў збор каля паўтысячы подпісаў супраць адмены ільготаў.

Досыць красамоўна гэта пацьвярджаюць такія красамоўныя факты. Рэктар Акадэміі Станіслаў Князеў праз свайго намесьніка Сяргея Сабалеўскага перадаў, што ня бачыць сэнсу для гутарак зь Юрасём і яго бацькамі. Калі маці хлопца зьвярнулася да дэкана У.Язэпчыка з пытаньнем, ці ўсе так добра вучацца ў акадэміі, што вось так проста можна адлічыць пасьпяховага студэнта, пачула наступнае: «Ваш сын ня можа тут вучыцца, больш ад мяне нічога не пачуеце». Адна выкладчыца так і параіла: «адмоўся ад сваёй ідэалёгіі і застанесься вучыцца».

Тым часам, у акадэміі не існуе нарматыўнай базы, якая б сьведчыла, за якую колькасьць прапушчаных гадзінаў можна адлічыць студэнта. У групе Юрася каля траціны студэнтаў за сэмэстар маюць па 22‑30 гадзінаў пропускаў. Разам зь ім адлічылі студэнта, што меў запазычанасьці па ўсіх экзамэнацыйных прадметах і шматлікія пропускі заняткаў.

Падтрымка

Ужо ў чацьвер 17 траўня у падтрымку Юрася было сабрана каля 250 подпісаў студэнтаў вочнага аддзяленьня. Праўда, на падпісантаў распачаўся ціск, і пасьля гэтага частка адмовілася ад сваіх подпісаў. У выніку ў рэктарат патрапіла 228 копіяў подпісаў.

Цяпер адлічанага студэнта не пускаюць у акадэмію: ахова мае адпаведны загад. Апошні раз яго ўратавала журналісцкае пасьведчаньне. Дзеля перасоўваньня па корпусе да хлопца прыставілі канвой.

Праз колькі дзён пасьля адлічэньня быў праведзены адмысловы старастат, на якім спн. Печанёва параўнала Юрася з Казуліным.

«Я даў ім шанец усё выправіць»

Юрась Алейнік будзе судзіцца. «Цэлы тыдзень я чакаў, думаў, што сытуацыя выправіцца, бо занадта шмат у гэтай справе хібаў. Але, відно, давядзецца судзіцца» — кажа ён. Бараніць інтарэсы хлопца ў судзе будзе Алег Гулак. У панядзелак 28 траўня ў суд будзе накіраваная скарга. Юрась кажа, што прыкладзе ўсе намаганьні, каб давучыцца тут, альбо завочна за мяжой. Пад пагрозай апынулася і другая вышэйшая адукацыя, якую ён атрымоўвае ў БДУ. Ужо гэтым летам яго могуць забраць у войска. Хлопец ня супраць, але спачатку хоча атрымаць адукацыю.

Выдатнік, спартовец, толькі не камсамолец

Скончыў школу з залатым мэдалём. Навучаўся ў музычнай школе. Зьяўляецца стваральнікам і першым віцэ‑прэзыдэнтам клюбу замежных моваў Акадэміі SCOFL. Удзельнік і прызёр інтэлектуальных гульняў. Захапляецца спортам: на працягу ўсёй вучобы прымаў удзел у спартыўных спаборніцтвах па валейболе (член зборнай Акадэміі апошнія два гады), футболе, баскетболе. Мае 21 год. Вырас у Маладэчне ў шматдзетнай сям’і. Друкаваўся ў розных выданьнях, у тым ліку «Нашай Ніве». Быў арганізатарам сьвяткаваньня 100-годзьдзя «Нашай Нівы» і беларускіх канцэртаў у Маладэчне.

Каментары80

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка7

Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка

Усе навіны →
Усе навіны

«Дорага і няякасна». Беларусы скардзяцца на няякасны абутак ад «Белвеста» і праблемы з вяртаннем грошай7

Еўрасаюз выдзеліў грошы на падтрымку «Радыё Свабода»4

Рубіа: Трамп не пайшоў ні на якія саступкі Пуціну6

Жыхарка Закарпацця атрымала 10 гадоў турмы за згвалтаванне мужчыны венікам7

У Беларусі склалі «мабільны» рэйтынг славутасцяў. Самая папулярная трохі нечаканая5

Гродзенскія чыноўнікі ўпрыгожылі цэнтральную вуліцу пластыкавымі кветкамі, хоць спачатку абяцалі жывыя

У Лідскім раёне мужчына жыўцом спаліў свайго знаёмага

У Смалявіцкім раёне жыхары працягваюць змагацца супраць сажалкі для адкідаў з Мінска3

Адзіная гміна ў Польшчы, дзе перамог Мэнцэн, заселеная беларусамі. Але галасавалі не яны22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка7

Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць