Беларуская блаґасфера
6 каментароў | 11:50, 28 мая 2007

Беларуская апазыцыя асэнсоўвае раскол і рыхтуецца да ягонай легітымацыі. І, па шчырасьці, надта хочацца, гэта адбылося як мага хутчэй.

Разыходзіцца трэба. Канечне, лепей працаваць разам, а не паасобку — але што рабіць, калі працаваць разам не атрымоўваецца? Ці вы хочаце сказаць, што беларуская апазыцыя раптам перастане быць тым, чым яна была 12 гадоў перад гэтым, і ў ніх раптам штосьці атрымаецца?

Хай будзе два цэнтры прыцягненьня, зь дзьвюма рознымі тактыкамі дзеяньня — меней будуць часавыя і арганізацыйныя лебедзь‑рака‑шчупакоўскія выдаткі на ўнутрыкааліцыйныя спрэчкі. Захоўваць адзінства трэба па схеме, як тое робяць Расейская праваслаўная царква і Расейская праваслаўная царква ў замежжы: цэрквы розныя, але кананічна супольныя — самастойныя на арганізацыйным і гаспадарчым узроўні, але на імшы адно да аднаго хадзіць можна. На Кастрычніцкай плошчы ў вырашальны дзень стаяць будуць усё роўна ўсе разам.

Фармальна ня варта выракацца агульна прынятай стратэгіі: проста трэба ў яе рэчышчы браць і рабіць усё як трэба. Статкевічаўская стратэгія радыкальна не супярэчыць прынятай КДСаўскай: проста няхай адныя будуць адказныя за чаканьне прапановаў ад уладаў, а іншыя будуць адказныя за рэальныя справы. Паглядзім, якая тактыка будзе больш пасьпяховай.

Адно толькі, трэба заключыць джэнтльмэнскае пагадненьне пра строгую забаронуўзаемнай крытыкі ці пагатоў інфармацыйнай вайны адно супраць аднаго. Хаця пасьля пахабнага артыкулу «шырока вядомага» ў вузкіх колах Аляксандра Сманцара на нібыта апазыцыйным сайце «Белорусскйй Партйзан» і рэгулярнага палівальніцтва Мілінкевіча брудам на сайце АГП, на выкананьне такога эвэнтуальнага пагадненьня з боку АДС разьлічваць не даводзіцца.

Калякін не баіцца расколу: «Калі нехта вырашыў сыйсьці ў бок, то гэта прывядзе да таго, што было й раней — ён зьнікне з палітычнай арэны ўвогуле… Яны сыйдуць у нікуды.» АГП і мая ня гледзячы ні на што любімая Партыя БНФ пагразілі выключыць з сваіх шэрагаў тых сваіх аднапартыйцаў‑дэлегатаў КДС, што далучыліся да «Рэгіёнаў за свабоду». Давайце, выключайце! Забудзьце пра існаваньне Мілінкевіча і «За свабоду» і проста давайце паглядзім, у каго будзе што атрымлівацца.

Дзіўна, але Мілінкевіч амаль што слова ў слова агучвае сьціплыя думкі, якія я выказваў у некаторых прыватных чатах‑гутарках: «Трэба аб’ядноўвацца на грунце наступных наступных каштоўнасьцяў: дэмакратыя, незалежнасьць і інтэграцыя ў Эўропу»

То бок:

1. Дэмакратыя: аднаўленьне дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу, бездакорнае выкананьне законаў і канстытуцыі Беларусі. Зрэшты, гэтага мы ўсе і дамагаемся ў самую першую чаргу

2. Незалежнасьць: дэмакратыя не павінна прыйсьці праз страту незалежнасьці, хаця шлях да дэмакратызацыі Беларусі праз аншлюс да Расеі ўжо ніводнаму цьвярозаму чалавеку не падаецца магчымым: Расея і сама перастала быць дэмакратычнай краінай.

3. Эўрапейская інтэграцыя: не абавязкова павінна азначаць далучэньне да ЭЗ, але павінна азначаць адназначны прозаходні вэктар далейшага разьвіцьця Беларусі. А які іншы можа быць? Не з дыктатарскай жа і, верагодна, ў блізкай пэрспэктыве нерукападавальнай Расеяй ісьці поруч.

АДСаўцы плянуюць сфармуляваць сваё стаўленьне да будучай геапалітычнай арыентацыі Беларусі 18 чэрвеня на канфэрэнцыі ў Маскве. Іншымі словамі, па прыкладныя тлумачэньні гэтага набірайце http://www.bielarus.net.

Гэта значыць што я не магу не засьведчыць сваю безумоўную падтрымку Мілінкевічу.

Добра гэта ці не, але нам няма вакол гуртавацца, акрамя як вакол яго. Альтэрнатыўнай яму фігуры і сілы за год так і не зьявілася, і калі яна і можа зьявіцца, дык дакладна не сярод кіраўніцтва партыйнай апазыцыі. На дадзены момант Мілінкевіч — адзіны чалавек, які мае магчымасьць узначаліць агульнанацыянальны дэмакратычны супраціў і павесьці яго да перамогі. Іншае пытаньне, наколькі ён здолее гэта зрабіць.

Военачальнікі не абіраюцца галасаваньнем і не чаргуюцца штомесяц праз ратацыю. Ня можа быць «баездольнай» структура, рашэньні ў якой прымаюцца кансэнсусам і доўгім узгадненьнем па сутнасьці супрацьлеглых пазыцыяў. Надзвычайнае становішча — гэта адзіная сытуацыя, у якой неабходны прымат эфэктыўнасьці і апэратыўнасьці над дэмакратычнасьцю прыняцьця рашэньняў. І зараз мы маем у Беларусі менавіта такую сытуацыю. Дэмакратыя будзе пасьля адстаўкі Лукашэнкі, а зараз ідзе змаганьне. І надыходзіць час, нарэшце, перамагаць.

Наша з вамі агульная зь Мілінкевічам бяда — ягоная сумнавядомая нерашучасьць. Гэты чалавек мае ўсе вонкавыя ўмовы для нацыянальнага лідарства — толькі вось не хапае моцы ў слушны момант зрабіць слушнае. І гэтае спалучэньне ягонай чалавечай слабасьці з здаровай галавой і таму рэдкімі, але на 100% правільнымі дзеяньнямі (накшталт лісту да Лукашэнкі, адмовы ад балятаваньня ў Палітраду) ствараюць гэткую нядобрую залежнасьць, нядобрую, таму што не апраўданую, надзею на тое, што «ну цяпер, нарэшце, дзядзька Мільлі разгарнецца». Не «разгарнецца» ж…

Хаця можна паспрабаваць спадзявацца на тое, што ролю беларускай Юліі Тымошэнко, харызматычнага гарачага рухавіку, зможа ў пэўнай ступені выканаць Севярынец а таксама на тое, што наладзіцца шчыльнае супрацоўніцтва «За Свабоду» і Міколы Статкевіча. Даўно мроіцца агульны беларускамоўны, яскрава нацыянальна‑дэмакратычны і про‑эўрапейскі, про‑эўраатлянтычна арыентаваны рух, гэткая новая вэрсія Беларускага народнага фронту пачатку 1990‑х гг. «За Свабоду» мела б усе шанцы стацца такім, і мае зараз апошні шанец такім зрабіцца. Толькі дзейнічайце!

Тым ня меней, пакуль беларуская гісторыя вучыць быць пэсымістычным — кангрэсы кангрэсамі, а караван ідзе.

Алесь Чайчыц, Pozirk.org

Падзяліцца навіной:         
6 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
МК напiсаў(ла) Май 29, 2007 у 19:45
артыкул куды вышэй па ўзроўні, чым уся пафасная траскатня штатных палітолягаў НН. Але вось гэтае: "Толькі дзейнічайце!" - ці мае на ўвазе толкі вулічныя акцыі, да якіх толькі і мае смак "радыкальна-дэмакратычная моладзь"? а што з Горадняй і іншымі помнікамі, што са Св. Язэпам, што з "законам аб свабодзе ад сумлення" і дзясяткамі іншых падобных, хаця і драбнейшых, праблемаў? Што значыць "дзейнічайце"?

Абодва крылы апазіцыі ня хочуць (таму што не ўмеюць) займацца рэальнымі праблема міп грамадства. "Спачатку рэвалюцыя?" а хто ж давёў да такога стану, калі не безадказная амаль 20-гадовая пазіцыя гуманітарных інтэлектуалаў, разлік на тое, што "аб'ектыўны трэнд развіцця", сфармуляваны Поперам і Фукуямам, і сам вывезе, як тая крывая?

І што, хіба Мілінкевіч, Севярынец, Статкевіч ЗНАКАВА АДРОЗНІВАЮЦЦА ад "банды камсоргаў" - Вя, Ля і Каля? Як казаў Станіслаўскі - "НЕ ВЕРУ!"
МК напiсаў(ла) Май 29, 2007 у 19:47
Як казаў Станіслаўскі - "НЕ ВЕРУ!" Хай спачатку прадэманструюць – не заявамі, а акцыямі – што яны канкрэтна збіраюцца рабіць. Вулічныя акцыі? Паберажыце да іншых часоў. Пакажыце, якія праблемы вы ўмееце хаця б аргументавана ставіць, не тое, што вырашаць.
МК напiсаў(ла) Май 29, 2007 у 20:13
назва ў артыкула нявыйгрышная, няшмат яго з такой праглядзяць
МК напiсаў(ла) Май 29, 2007 у 20:15
[выдалена, як сьмецьце [паток сьвядомасьці] -- уэб.]
Dz напiсаў(ла) Май 30, 2007 у 12:46
назва ў артыкула нявыйгрышная, няшмат яго з такой праглядзяць

Я гэты артыкул, убачыўшы назву у сьпісу RSS-расылкі, нават адмыслова вырашыў не чытаць. Патрапіў на гэтыю старонку толькі па асабістаму запрашэньню.

Сэнс артыкулы правільны, але не пра Мілінкевіча ўсе мы мала што пакуль ведаем, таму я б устрымаўся, а то каб потым не было мучыцельна больна за...
Хай зробіць справу якую канкрэтную, тады паглядзім. Неабавязкова нацыянальнага маштабу.

" а што з Горадняй і іншымі помнікамі, што са Св. Язэпам, што з "законам аб свабодзе ад сумлення" "

Можна з гэтага сьпісу.
Justas напiсаў(ла) Чэрвень 7, 2007 у 12:57
[web@nn.by: 2.5.5.]
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).