Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»22

Нафтагазавая вайна дадала беларусам патрыятызму

Гатовых абмяняць незалежнасьць на сытнейшы кавалак прыкметна паменела. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Нафтагазавая вайна дадала беларусам патрыятызму. Гэта вынікае з травеньскага апытаньня, зладжанага НІСЭПД.

На сайце гэтай выціснутай ў Літву незалежнай дасьледчай інстытуцыі зьявіўся шэраг новых матэрыялаў. Бадай, яшчэ будзе нагода прааналізаваць іх болей падрабязна. А зараз — некалькі адметных штрыхоў.

Сярод беларусаў слабеюць прарасейскія настроі. Працэс ідзе марудна, але няўхільна. Вось дынаміка адказаў на пастаўленае рубам (дзякуй богу, чыста гіпатэтычнае) пытаньне: калі б давялося выбіраць між аб'яднаньнем з Расеяй і ўступленьнем у Эўразьвяз, што б вы выбралі? Год таму было 56,5% vs 29,3% на карысьць усходняга варыянту. Зараз — 47,3% vs 34,7%.

Яшчэ болей паказальныя наступныя лічбы. Калі ў студзені 14,5% лічылі, што дзеля вырашэньня энэргетычных праблемаў варта зьліцца з Расеяй у адну дзяржаву, то ў траўні такіх аказалася толькі 8,2%.

Нарэшце, задавалася і такое пытаньне: "Калі наступствы падвышэньня цэнаў на расейскія энэрганосьбіты будуць цяжкімі асабіста для вас і вашае сям'і, ці ўхваліце вы далучэньне Беларусі да Расеі?". Дык вось, у студзені сказалі "не" 49%, у траўні — 56,9% ("так" — адпаведна 35,1% і 31,7%). Бач, хоць і закідаюць нашыя пасіянары суайчыньнікам-абываталям "каўбасны мэнталітэт", але ж факт: гатовых абмяняць незалежнасьць на сытнейшы кавалак прыкметна паменела :-)

Адметна і тое, што патрыятызм, які фармуецца на нашых вачох, ня ёсьць казённым. Улада, як яна ні ўбіралася ў тогу абаронцы нацыянальных інтарэсаў, у вачох электрату ўпала. Менавіта за апошнія паўгоду — і сацыёлягі перакананыя, што гэта ёсьць наўпроставым наступствам энэргетычнага канфлікту з Масквой — зьменшыўся індэкс даверу дзяржаўным інстытуцыям і вырас давер да шэрагу недзяржаўных.

Асабліва ўражвае ракіроўка, у выніку якой незалежныя мэдыі паводле гэтага паказьніку пераўзышлі дзяржаўныя СМІ. То бок, канфлікт з Масквой капітальна пасадзіў казённую прапаганду ў галёш. У казкі пра беларускі цуд згаджаліся верыць, пакуль з усходу плылі танныя энэргарэсурсы. Прыпякло — сталі шукаць незалежную інфармацыю ды аналітыку.

У прыватнасьці, ад студзеня вырас давер да незалежных дасьледчых цэнтраў, праваабарончых арганізацыяў, свабодных прафсаюзаў... На гэтым тле яшчэ ніжэй споўз узровень даверу да апазыцыйных палітычных партыяў. Яны — у самым хвасьце адпаведнай табліцы (ніжэй за ЦВК, КДБ ды ФПБ :-).

І гэтае фіяска таксама заканамернае: у той час як улада міжволі рабіла сваім праціўнікам шыкоўныя піяраўскія падарункі (правал энэргетычнае палітыкі, келейнае рашэньне пра АЭС, скасаваньне льготаў і г.д.) — тыя адно што кангрэсілі...

Між тым казаць, што плебсу ўсё па барабане, прабачце, не выпадае. Працуйце, шаноўныя, з масай! Бо глядзеце: на пытаньне, ці мусіць быць у краіне апазыцыя дзейнай уладзе, станоўча адказваюць 55,7% (супраць — 29,6%). Яшчэ болей уражваюць лічбы падтрымкі апазыцыйных патрабаваньняў. Напрыклад, за зьмену выбарчага заканадаўства дзеля забесьпячэньня свабодных і справядлівых выбараў — 70,5%!

У прынцыпе, як бачым, маса — за палітычную канкурэнцыю. За альтэрнатыву. Але сапраўдную, а не бутафорскую.

Натуральна, за гэтымі лічбамі — шмат нюансаў, якія ў кароткім камэнтары не ахопіш. Але факт тое, што стэрэатыпнае ўяўленьне пра "каўбасную мэнтальнасьць" — яўна перабольшанае. Пакрысе ў грамадзтве выспяваюць чыньнікі пераменаў. Палітычнае ж мастацтва палягае ў тым, каб асядлаць іх :-)

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка9

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Усе навіны →
Усе навіны

У акупаваным Крыме зноў прадаюць знакамітую «Масандру»3

Кіраўніца расійскага Цэнтрабанка заявіла пра вычарпанне апошніх рэсурсаў росту расійскай эканомікі16

Ва Украіне прызначылі новага камандуючага Сухапутнымі войскамі2

З'явіўся ўказ, які дазваляе прыватызаваць арэнднае жыллё1

Іран і ЗША непублічна вялі прамыя перамовы пасля ўдараў Ізраіля

Палітвязня Наліўку падмануў палітвязень Абрамук — забраў падтрымку, якую той павінен быў атрымаць па вызваленні15

Магіла акадэміка Карскага ў Пецярбургу ўся зарасла баршчэўнікам ФОТАФАКТ15

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам8

Як паехаць у экзатычнае падарожжа і не захварэць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка9

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць