Грамадства1111

Лукашэнка стварае партыю ўлады

Ва ўсёй краіне ствараюцца пярвічныя арганізацыі грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь».

19 мая рэктар Гарадзенскага дзяржаўнага аграрнага ўнівэрсытэту і дэпутат Савету рэспублікі Вітольд Песьціс на канцэрце «За квітнеючую Беларусь» у Горадні выступіў зь ініцыятывай стварэньня па ўсёй краіне пярвічных арганізацыяў грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь».

У інтэрвію газэце «Рэспубліка» Вітальд Песьціс заявіў: «Белая Русь» стала моцнай жыцьцяздольнай арганізацыяй, якая на справе зьяўляецца апорай прэзыдэнту РБ. Мы знайшлі годнае месца ў грамадзка‑палітычным жыцьці вобласьці, прызнаньне і падтрымку насельніцтва. У гэтай сытуацыі неабходна нарошчваць патэнцыял удзелу «Белай Русі» ў рашэньні агульнадзяржаўных задач».

Прыкладна з таго самага часу «пярвічкі» арганізацыі пачалі ўтварацца па ўсёй краіне. Зьявілася інфармацыя і пра тое, што бліжэйшым часам у сталіцы мае прайсьці агульнарэспубліканскі зьезд «Белай Русі». Падборам дэлегатаў на зьезд займаюцца ідэалягічныя аддзелы райвыканкамаў.

Устаноўчыя сходы «Белай Русі» прайшлі ў Воршы, Бешанковічах, Барысаве, Крупках, Гарадку, іншых гарадах. Прычым уся праца па стварэньні рэспубліканскага аб’яднаньня суправаджаецца істотнай інфармацыйнай падтрымкай беларускіх тэлеканалаў, дзяржаўных друкаваных і электронных СМІ.

5 чэрвеня стала вядома, што за стварэньне ў іх рэгіёне арганізацыі «Белая Русь» выступілі 15 жыхароў Гомельшчыны .

Грамадзкае аб’яднаньне «Белая Русь» была створанае ў ліпені 2004 году ў Горадні з мэтай «падтрымкі палітычнага курсу краіны, аб’яднаньня прагрэсіўных сілаў грамадзтва на аснове ідэалёгіі беларускай дзяржавы».

Паводле афіцыйнай інфармацыі сёньня «Белая Русь» налічвае 12 тысяч сяброў арганізацыі, а таксама амаль 800 «пярвічак» па вобласьці. Палова дэпутатаў абраных сёлета на мясцовых выбарах на Гарадзеншчыне зьяўляюцца сябрамі «Белай Русі».

Практычна па тым самым сцэнары некалі стваралася моладзевая дзяржаўная арганізацыя БРСМ. Выглядае, што цяпер улады вырашылі стварыць агульнарэспубліканскую арганізацыю і для больш сталых грамадзянаў.

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве5

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

У справе «Трайпла» з'явіўся новы паварот

Як беларуская кампанія пастаўляе ў Расію брэндавае адзенне ў абыход санкцый і ў шкоду дзяржбюджэту4

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін12

Гісторыя з ласём, які залез у хату ў Бабруйску і ляжаў на ложку, скончылася трагічна7

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства2

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

Машына ўехала ў людзей падчас параду «Ліверпуля». Пацярпелі 47 чалавек, у тым ліку дзеці8

Трамп можа ўвесці санкцыі супраць Масквы або выйсці з перамоў па Украіне — WSJ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве5

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць