Грамадства2020

Мінадукацыі хоча вярнуць белмову ў ВНУ

Трусаў: гэта вынік тысячаў лістоў ад грамадзянаў і росту на 12 тысячаў лічбы выпускнікоў, якія выбралі беларускую на тэставаньні.

Трусаў: гэта вынік тысячаў лістоў ад грамадзянаў і росту на 12 тысячаў лічбы выпускнікоў, якія выбралі беларускую на тэставаньні.

У Міністэрстве адукацыі не выключаюць увядзення з новага навучальнага года ў ВНУ абавязковага курса прафесійнай лексікі беларускай мовы.

У інтэрвью БелаПАН прэс-сакратар Мінадукацыі Віктар Іўчанкоў зазначыў, што на працягу навучальнага 2006/2007 года рэктараты вышэйшых навучальных ўстаноў самастойна вырашалі пытанне аб неабходнасці ўвядзення для тых ці іншых спецыяльнасцяў курса прафесійнай лексікі беларускай мовы за кошт гадзін, якія адводзяцца ў вучэбных планах на спецкурсы і факультатывы. "Але з месцаў выказваюцца прапановы вярнуць курс прафесійнай лексікі беларускай мовы ў абавязковы кампанент адукацыйных стандартаў ВНУ. Верагодней за ўсё, так яно і будзе, і ў новым навучальным годзе ў пералік абавязковых сацыяльна-гуманітарных дысцыплін будзе уключаны невялікі па колькасці гадзін курс беларускай мовы (прафесійная лексіка)", - сказаў В.Іўчанкоў.

У інтэрвью БелаПАН старшыня ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алег Трусаў выказаў задавальненне станоўчай реакцыяй Адміністрацыі прэзідэнта на тысячы лістоў грамадзян Беларусі, якія прапанавалі пакінуць у ВНУ абавязковае вывучэнне курса прафессійнай лексікі беларускай мовы. "У ТБМ прыходзяць паведамленні, што ва ўсіх ВНУ ў вучэбных планах пакідаецца абавязковае вывучэнне гэтага курса, што цалкам спрыяе пашырэнню сферы ужытку дзяржаўнай беларускай мовы, асабліва ў год 125-годдзя народзінаў народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа", - зазначыў А.Трусаў.

Паводле яго слоў, у сітуацыі, калі большасць школ краіны працуюць на рускай мове, усе спецыялісты з вышэйшай адукацыяй, а тым больш гуманітарнага профілю, павінны дасканала ведаць дзяржаўную беларускую мову, і асабліва ў сваёй прафесіі. "Аб цікавасці беларускай моладзі да вывучэння роднай мовы сведчыць тое, што ў гэтым навучальным годзе ў параўнанні з мінулым болей чым на 12 тысяч абітурыентаў павялічылася колькасць выпускнікоў сярэдніх школ, якія выбралі беларускую мову ў якасці экзаменацыйнай дысцыпліны пры тэставанні", - падкрэсліў А.Трусаў.

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргей Ціханоўскі прыедзе на фэст «Тутака» на Падляшшы10

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў4

На вайне ва Украіне загінуў былы дырэктар двух аршанскіх заводаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць