Сёння на Ялінцы будзе аншлаг. Зала на 240 месцаў, цалкам запоўненая беларускімі сем’ямі. Жадаючых шмат, будзем думаць пра прыстаўныя крэслы.
У той жа дзень і на наступны ў Менску адбудуцца Яліначкі для самых маленькіх — туды запісаліся ўжо больш за 100 дзетак (разам з дарослымі прыйдзе прыблізна 250 чалавек). У той жа час «Галерэя Ў» ладзіць свае калядныя дзіцячыя святы са сваімі ўдзельнікамі.
І гэта не сон!
Хто там ные пра заняпад беларускасці? Вазьміце акуляры і калькулятар, закрыйце рот — разуйце вочы! Сёлета мы нават не рабілі рэкламы — паўтысячы чалавек сабраліся ў выніку абмеркавання на форуме. Агульная колькасць беларускіх сямейных калядных імпрэзаў у гэтым сезоне ўжо больш за 10. Без праблем дахаты можна запрасіць беларускіх калядоўнікаў, Святога Мікалая, Дзеда Мароза і Зюзю — нават выбар ёсць. Можна паехаць сустракаць
Так што ныцікі на тэму таго, як складана быць беларусам і мець беларускую сям’ю ў беларускім грамадстве — лузеры, якія нават не спрабавалі. Але неўзабаве далучацца — бо мы стварылі моду, і яна ўжо мацней за загады і густы!
* * *
Ялінкі
29–30 снежня
Яліначка для самых маленькіх
Клуб Loft (Броўкі, 22).
У праграме: Дзед Мароз, гульні, шоу мыльных бурбалак, пачастункі,
Не забудзьцеся ўзяць з сабой падарунак для Вашага дзіцяці, шчыльна запакаваны, з яго імем і прозвішчам. Падарунак трэба аддаць на ўваходзе, пазней Вашаму дзіцяці яго падарыць Дзед Мароз.
Уваход: 40 000 рублёў. Квіток на бары абменьваецца на ежу.
Інфармацыя: [email protected], +375 29 7846313 (МТС), +375 29 9117887 (velcom).
29 снежня
Ялінка ў Тэатры юнага гледача
Суполка «Нашы дзеткі» ладзіць ялінку ў Тэатры юнага гледача. Пачатак, а
Пасля святкавання адбудзецца спектакль «Вясёлы Роджар».
Падрабязнасці можна даведацца тут.
Канцэрты