Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Палаца Рэспублікі з 10‑гадовым юбілеем гэтага буйнейшага ў краіне культурнага і дзелавога цэнтра, паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Як адзначыў прэзідэнт, Палац Рэспублікі — гэта адзін з галоўных сімвалаў сучаснай незалежнай Беларусі, месца правядзення самых важных грамадска‑палітычных і міжнародных мерапрыемстваў, якія вызначаюць ход навейшай гісторыі краіны.

Велічны будынак з цудоўным унутраным убраннем служыць непаўторным упрыгажэннем Мінска, перакананы Аляксандр Лукашэнка.

Паводле БЕЛТА

Глядзі яшчэ:
Сяргей Харэўскі пра Палац Рэспублікі ў артыкуле «Дзесяць самых недарэчных будынкаў Менску»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0