У Мінску 26 чалавек пацярпелі, траім спатрэбілася шпіталізацыя.
20 чалавек звярнуліся па дапамогу ў Віцебскай вобласці (у большасці выпадкаў гэта галалёдныя траўмы), 22 — у Мінскай вобласці, 3 — у Гомельскай. У Магілёўскай вобласці ў бальніцу трапілі 2 пацыенты з халадовай траўмай. Адзін такі пацыент шпіталізаваны ў Брэсцкай вобласці.
Медыкі папярэджваюць, што падчас галалёду асабліва небяспечнымі могуць быць прыступкі пад'ездаў і падземных пераходаў, прыпынкі грамадскага транспарту і дзіцячыя горкі.
0
0
0
0
0
0