Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

З-за ўзмацнення строгасці кантролю паставак электронікі ў РФ казахстанскім урадам дыстрыб'ютары пачалі мяняць краіны ўвозу на Кітай, Кыргызстан, ААЭ, што павялічвае цану канчатковай прадукцыі на 10—12%, падлічылі ў лагістычных кампаніях. Праз Казахстан ішлі пастаўкі бытавой тэхнікі і з Узбекістана. Гэтыя дзве краіны былі найбуйнейшымі імпарцёрамі электронікі ад Samsung, LG, Bosch, Electrolux і інш. Дыстрыб'ютары заяўляюць, што закупляць падобную тэхніку ў новых цэнавых умовах становіцца нерэнтабельна.

Пра тое, што Казахстан не дазволіць выкарыстоўваць яго юрысдыкцыю для абыходу антырасійскіх санкцый, заявіў у пачатку красавіка намеснік міністра замежных спраў рэспублікі Раман Васіленка.

Расійскія ўлады легалізавалі пастаўку прадукцыі без дазволу праваўладальніка, або так званы паралельны імпарт, у ліпені 2022 года пасля таго, як шэраг пастаўшчыкоў на фоне санкцый абмежаваў пастаўкі сваёй прадукцыі ў РФ, у тым ліку Samsung, LG, Apple, Bosch і інш. Аб'ём паралельнага імпарту, па даных урада РФ, склаў амаль $22 млрд па выніках 2022 года.

Рашэнне Казахстана перакрыць паралельны імпарт у РФ ускладняе і пастаўкі з Узбекістана, так як груз з гэтай краіны перасякае Казахстан.

Калі Казахстан канчаткова перакрые транзіт паставак тэхнікі, то тавары, прызначаныя для рынку ЕАЭС, стане нявыгадна вазіць у Расію, бо іх кошт для канчатковага пакупніка значна вырасце, кажа крыніца сярод дыстрыб'ютараў. Праз Казахстан ідзе вялікі паток буйной бытавой тэхнікі з Узбекістана. З-за вялікіх габарытаў яе транспарціроўка і так дарагая, а закрыццё прамога транзіту толькі паглыбіць гэтую праблему, бо ёсць складанасці з грашовымі пераводамі ва Узбекістан.

У цэлым, лічыць ён, забарона транзіту можа прывесці да таго, што тавары сусветных брэндаў стане нявыгадна вазіць паралельным імпартам, а спажыўцу застануцца кітайскія тавары, якія пастаўляюцца ў Расію афіцыйна, і айчынныя брэнды.

Клас
25
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
11