У апублікаванай квітанцыі Камітэт дзяржаўнай бяспекі папярэджвае беларусаў, што спецслужбы замежных дзяржаў, маўляў, «робяць спробы вярбоўкі беларускіх грамадзян для атрымання разведвальнай інфармацыі, учынення дыверсій і тэрактаў».
Дзеля таго, на думку лукашэнкаўскіх чэкістаў, да грамадзян могуць звяртацца праз сацыяльныя сеткі і месенджары з рознымі заманлівымі прапановамі: перадаваць розную інфармацыю, выканаць «нязначныя» просьбы, атрымліваць заробак «нестандартнымі спосабамі» і г. д.
Адзінай правільнай рэакцыяй на гэтыя прапановы, на думку КДБ, мусіць быць зварот у рэпрэсіўныя структуры:
«Калі ў дачыненні да вас ці вашых блізкіх, знаёмых, сяброў, рабіліся падобныя захады, праявіце свядомасць і неадкладна звярніцеся ў органы дзяржбяспекі».
Чытайце таксама:
Віцебскія лукашысты сталі запісваць відэа з анімаванымі персанажамі