Фота тут і далей: «Мінск-Навіны»
Гэты жылы комплекс знаходзіцца ўздоўж вуліцы Нававіленскай, на беразе Свіслачы.
Дваровыя тэрыторыі абгароджаныя. Каб патрапіць унутр, патрэбны чып або дапамога кагосьці з мясцовых жыхароў, расказваюць «Мінск-Навіны».
Акуратны газон, як на полі для гольфа, і даволі нязвыклае для новабудоўлі азеляненне тэрыторыі. Панадворкі нагадваюць сады з багаццем злакавых раслін і мнагалетнікаў. З-за іх няма адчування «лысасці» тэрыторыі, якое нярэдка ўзнікае ў новых мікрараёнах. Высаджаны не толькі травы і хмызнякі, але і дрэвы, якія з часам дададуць комплексу абжытасці.
Яшчэ адзін натуральны дэкаратыўны элемент — валуны, выстаўленыя на газонах.
Для маленькіх жыхароў — дзіцячая пляцоўка з сучасным прагумаваным пакрыццём. Тут і пясочніца, і гульнявы комплекс, і нават батут. Для людзей усіх узростаў — стыльныя лаўкі, частка з якіх падобная да шэзлонгаў, альтанкі і камплекты вулічнай мэблі.
Стаянкі для аўто — з вонкавага боку дамоў.