Усе фота: рыэлтарскія агенцтвы
Сучасны дом з мансардай 2018 года пабудовы размешчаны ў раёне Кавалёўка ў індывідуальнай катэджнай забудове. Будынак адразу вылучаецца сваім нестандартным выглядам.
За кошт двухсхільнага даха і каркаса з дрэва, які складаецца з вертыкальных, гарызантальных і дыяганальных бэлек, дом нагадвае нямецкія фахверки (рашэцістая канструкцыя). Гэты каркас гарманічна пераклікаецца з драўлянымі рэечнымі агароджамі тэрасы.
Сцены дома выкананы з газасілікатных блокаў і атынкаваныя ў стылі «амерыканка». Дах пакрыты металадахоўкай. Агульная плошча дома — 154,7 кв.м, жылая — 62, 9 кв.м. Катэдж пакуль не абсталяваны мэбляй, але агульны тон у інтэр'еры зададзены.
«У эфектны альянс белага і светла-бэжавых колераў уліваюцца элементы стылю «лофт». Імітацыя цаглянага мура, металічныя бліскучыя дэталі і храмаваныя свяцільні надаюць інтэр'еру індывідуальнасць. Багацце паветра ў прасторы інтэр'еру дасягаецца за кошт святла і тэкстур», — гаворыцца ў апісанні.
Кухня-сталовая размешчаная на першым паверсе. Яна аб'яднаная з гасцінай, з якой ёсць выхад на тэрасу.
Таксама на першым паверсе размешчаны жылы пакой і топачная.
На мансардным паверсе размясціліся тры спальні, ванны пакой і невялікі хол. Ва ўсіх памяшканнях зроблены рамонт, а ў ванным пакоі — душавая кабіна. Таксама на мансардным паверсе ёсць выхад на балкон.
З камунікацый: электрычнасць, газ (ацяпленне — газавы кацёл), водазабеспячэнне, каналізацыя — цэнтралізаваныя.
Прысядзібны зямельны ўчастак плошчай амаль 10 сотак абгароджаны дыхтоўным металічным плотам. Лазня і гараж, размешчаныя на прыдамавой тэрыторыі, аб'яднаны пад адным дахам.
Вулічнае асвятленне тэрыторыі падтрымліваецца ў цёмны час сутак. Дом размешчаны ўдалечыні ад праезнай часткі. Недалёка ёсць прыпынкі грамадскага транспарту і інфраструктура: супермаркет «Мікс», вяслярны канал, рынкі і крамы.
а чаго прадаюць?