Кватэра знаходзіцца на вуліцы Нёманскай, 2. Гэты 22-павярховы маналітна-каркасны дом быў пабудаваны ў 2014 годзе, кватэра знаходзіцца на 19-м, а вокны выходзяць на тры бакі дома. Таксама ў доме ёсць кансьерж і відэаназіранне.
Агульная плошча 3-пакаёвай кватэры складае 92,9 м2, жылая — 79. У кватэры два абсталяваныя санвузлы і асобны гардэробны пакой.
Прасторная кухня займае 12 метраў, там ёсць кухонны гарнітур з тэхнікай, а таксама выхад на прасторны зашклёны балкон, на якім абсталявана абедзенная зона.
Абышлася яна пакупніку ў кастрычніку 2023 года ў 160 тысяч даляраў.
Кошт квадратнага метра склаў амаль 1722$, што на 400 $ вышэй за сярэдні кошт квадрата 3-пакаёвых кватэр у гэтым раёне.
Чытайце таксама:
Паглядзіце, якую незвычайную кватэру здаюць у «Браме Мінска»