Вільня. Від з замкавай гары. Фота: Наша Ніва
«Вельмі важна падкрэсліць, што мы працягваем падтрымліваць гуманітарны калідор. Іншымі словамі, калі гэта сапраўды праваабаронцы, людзі, рэпрэсаваныя беларускім рэжымам, МЗС зможа даць такі гуманітарны калідор. А наконт часовых мы робім адну агаворку — на кваліфікаваную працоўную сілу», — сказаў Кашчунас.
Па яго словах, папраўкі арыентаваны на групу беларусаў, якая становіцца мішэнню службаў рэжыму.
Ён сцвярджае, што гэты крок дапаможа знізіць пагрозы бяспецы Літвы і апазіцыі Беларусі ў самой Літве.
Чытайце таксама:
Беларусаў, якіх літоўцы прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы, ужо 1644
Трэба раз і назаўсёды спыніць разважанні пра «вяртанне Вільні» — Рудкоўскі