Фота: t.me/gomel_region_gov
Насамрэч саму плошчу збіраюцца рэканструяваць, а танк адправілі на Гомельскі завод ліцця і нармаляў (ЗЛіН) для рамонту. Пасля правядзення работ яго вернуць назад, паведамляе Гомельскі аблвыканкам.
Рух на плошчы Паўстання будзе закрыты з 15 лютага да 1 чэрвеня. Тут правядуць работы па замене ўчастка цеплавой сеткі. У выніку рэканструкцыі каля стадыёна з'явіцца сквер з лавачкамі, вулічнымі таршэрамі і памятным знакам ахвярам генацыду.
Плошчу вакол Т-34 выкладуць тратуарнай пліткай, у якую ўмантуюць свяцільні. Каля пастамента з танкам з'явяцца кветнікі, некаторыя — у форме пяціканцовых зорак.
Чытайце таксама:
Хто і як знішчае гістарычны Брэст — расследаванне
У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстаўка шэдэўраў беларускай скульптуры ФОТА
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)