Марш памяці Лізы ў Варшаве 6 сакавіка. Фота: «Наша Ніва»
Даніла таксама выказаў вялікую падзяку ўсім за шчырую падтрымку:
«Я атрымаў вялізную колькасць прапаноў дапамогі ад беларусаў, украінцаў, палякаў. Дактары, юрысты, служкі царквы і проста неабыякавыя людзі, увесь гэты час падтрымлівалі, дапамагалі, былі побач, маліліся. Дзякую за Вашыя добрыя сэрцы і падтрымку. Ведаю, што многія з Вас жадаюць праводзіць Лізу ў апошні шлях.
Ліза не была ні палітычнай, ні публічнай персонай, і мы не жадаем рабіць з гэтага мерапрыемства мітынг. Гэта пахаванне, і слова будзе нададзена толькі служкам царквы і блізкім».
Нагадаем, што 25 лютага ў Варшаве на 25-гадовую беларуску Лізавету напаў 23-гадовы Дор’ян С., згвалціў яе і душыў, праз што ў Лізаветы здарылася гіпаксія, якая пацягнула за сабою незваротныя наступствы для мозгу. 1 сакавіка беларуска памерла ў шпіталі. Нападніка затрымалі праз некалькі гадзінаў пасля здзяйснення злачынства.
Чытайце таксама:
«Яе звалі Ліза». У Варшаве прайшоў Марш у памяць аб згвалтаванай і забітай беларусцы РЭПАРТАЖ
Сведкі распавялі, чаму не выклікалі паліцыю падчас згвалтавання беларускі ў Варшаве