«Мінскі капучынатар» выявіў, што мінскім рэстаранам «Animal Farm» валодаюць сузаснавальнікі «Сінэзіс».
«Сінэзіс» распрацавала сістэму распазнавання твараў Kipod, на аснове якой беларускія ўлады замовілі ў кампаніі распрацоўку «Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі». У 2020 годзе гэтая сістэма прымянялася для ідэнтыфікацыі пратэстоўцаў. Вядомы як мінімум адзін публічны кейс выкарыстання сістэмы ў рэпрэсіях — затрыманне актывіста-анархіста Міколы Дзядка. Пасля падзей 2020 года кампанія і яе сузаснавальнік Аляксандр Шатроў патрапілі пад міжнародныя санкцыі. У 2023 годзе яны прайгралі суды ў ЕС, дзе спрабавалі аспрэчыць рашэнні па санкцыях.
Рэстаран належыць кампаніі «Ору Эл», якой валодаюць два чалавекі — Дзмітрый Швядко і Пётр Шатроў.
Дзмітрый Швядко — фігуруе ў шэрагу кампаній групы «Сінэзіс» як саўладальнік або дырэктар.
Пётр Шатроў — брат Аляксандра Шатрова, таксама ўдзельнічаў у заснаванні і кіраванні «Сінэзісам».
Дарэчы сам Аляксандр Шатроў — былы саўладальнік рэстарана.
«Сінэзіс» і Шатроў таксама звязаны з набліжаным да Лукашэнкі бізнэсоўцам — Аляксеем Алексіным. І размова не пра прывідныя сувязі — кампаніі Алексіна і яго жонка ўваходзілі ў склад уладальнікаў некалькіх кампаній групы «Сінэзіс».
Дарэчы, сам Аляксей Алексін таксама патрапіў пад санкцыі і ў 2023 годзе таксама прайграў суд у ЕС па аспрэчванні санкцый.
Чытайце таксама: