Сустрэча Віктара Орбана з Уладзімірам Пуціным у Пекіне 17 кастрычніка 2023 года. Фота: Grigory Sysoyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File
Орбан накіраваў ліст Пуціну пасля абвяшчэньня канчатковых вынікаў выбараў у Расіі, гэта значыць 21 сакавіка. Ён адзначыў, што Венгрыя выступае за мір.
«Мы перакананыя, што падтрыманне дыялогу з'яўляецца неабходнай умовай для хутчэйшага дасягнення міру», — гаворыцца, як кажа прэс-сакратар Орбана, у лісце.
Таксама Орбан запэўніў Пуціна, што Венгрыя «гатовая да пашырэння супрацоўніцтва паміж краінамі ў галінах, не абмежаваных міжнародным правам».
На гэты момант Орбан стаў адзіным лідарам краіны Еўрасаюза, які павіншаваў Пуціна з перамогай на выбарах.
Чытайце таксама:
«Траянскі конь» Пуціна. Хто такі Віктар Орбан і чый бок ён сапраўды займае?
Чэшскі міністр назваў Орбана траянскім канём, які працуе на карысць Расіі