На гродзенскай трасе хуткасць павялічылі да максімальна дазволенага ў Беларусі ўзроўню — 120 км/г. Цяпер, такім чынам, тут будзе некалькі ўчасткаў з такім хуткасным рэжымам. Летась такі ліміт увялі на адрэзку ад Шчучына да Мінска, што прыкметна скарачае час у дарозе.
Каб зрабіць такое новаўвядзенне магчымым, на ўчастку аўтамагістралі М-6 паставілі бар'ерныя агароджы на раздзяляльнай паласе, а ўздоўж узбочыны — ахоўныя сеткавыя агароджы, якія прадухіляюць выхад дзікіх жывёл на дарогу. Гэта неабходныя меры бяспекі для ўвядзення новага ліміту хуткасці.
Павелічэнне хуткаснага ліміту — планавае мерапрыемства, якое павінна ахапіць аўтамабільныя трасы першай катэгорыі па ўсёй краіне.
Чытайце таксама:
На хуткаснай трасе ў Польшчы беларус збіў мужчыну, які выйшаў на дарогу з-за фермерскага пратэсту
Сталі вядомыя падрабязнасці сённяшняга ДТЗ у Мінскім раёне, праз якое ўтварыўся 5-кіламетровы затор