Ілюстрацыйнае фота. AP Photo/Ariel Schalit
Элад Кацыр быў выкрадзены з кібуца Нір Оз падчас нападу групоўкі «Хамас» на поўдзень Ізраіля 7 кастрычніка, піша Бі-бі-сі.
Яго цела было знойдзена ноччу ў Хан-Юнісе ў сектары Газа і вернута ў Ізраіль, паведамілі ў Арміі абароны Ізраіля і Службе бяспекі.
Эладзе Кацыру было 47 гадоў. Падчас нападу на кібуц баевікі забілі яго бацьку, а таксама выкралі і яго маці, 77-гадовую Ханну. Яе ўдалося вызваліць у лістападзе, паведамілі ў ЦАХАЛ.
Загінулага апазналі медыцынскія работнікі, яго сям'я праінфармаваная.
Чытайце таксама:
Ізраіль вырашыў адкрыць два гуманітарныя калідоры ў Газе