Падчас размовы Мэрыем заўважыла, што хоча, каб людзі ведалі і разумелі абсурднасць сітуацыі:
«У мяне былі нейкія грошы ў кашальку. Калі мяне забіраў ГУБАЗіК, ён адкрывае гэты кашалёк, дастае грошы і кладзе сабе ў кішэню. Маімі карткамі расплачваліся — я брала потым выпіску — да канца верасня. Мяне пасадзілі 5 жніўня. … За паўтара месяца амаль 900 еўра».
Мэрыем згадвае, што яе карткамі расплачваліся ў супермаркетах «Суседзі» і «Віталюр», кавярні Beans & Leaves.
Па словах спявачкі, калі яна спытала ў адваката, што рабіць, каб вярнуць грошы, той адказаў, што нічога не зробіш, бо «ніхто не будзе прымаць заяву на сваіх».
Мэрыем Герасіменка пад час інтэрв'ю. Скрын відэа: malina_by / YouTube
Па словах Мэрыем, ёй таксама не вярнулі частку рэчаў, якія былі канфіскаваныя без яе прысутнасці — «ад золата да духоў і алкаголю».
«Ты сядзіш і злуешся. Таму што гэта мае грошы, якія я зарабіла. Гэта мае рэчы. Магчыма, яны хацелі, каб іх жанчыны смачна пахлі. Але маглі б і зарабіць і купіць, а не забіраць маё», — адзначае спявачка.
Чытайце таксама:
Спявачка і былая палітзняволеная Мэрыем Герасіменка выйшла замуж
ГУБАЗ у лепшых традыцыях НКУС урываецца ў хаты (контр)рэвалюцыйных элементаў і пачынае набіваць кішэні.
Глыбінная сутнасць люмпен-пралітарыята