Фота: Ananyaporn Sandee / vecteezy.com
У першай пяцёрцы рэкардсменаў па разводах апынуліся Мальдывы, Казахстан, Гуам, Расія і Малдова. Беларусь заняла 6-е месца з паказчыкам 3,7 развода на 1 тысячу чалавек. Даследчыкі лічаць, што такі ўзровень разводаў мае выклікаць трывогу.
Галоўнымі прычынамі развалу шлюбаў у краіне назвалі распіццё гарэлкі як частку культуры, што можа прыводзіць да алкагалізму і злоўжыванняў. А таксама такія праблемы, як беспрацоўе, беднасць, гвалт у сям'і і адсутнасць жылля ў выніку ўрбанізацыі.
Таксама адзначаецца лёгкасць вырашэння разводных пытанняў. Напрыклад, развод па ўзаемнай згодзе можа быць ухвалены на працягу 1-2 месяцаў пры ўмове, што ў шлюбе няма непаўналетніх дзяцей або маёмасных спрэчак.
Чытайце таксама:
Актывіст Максім Чарняўскі збіраўся стаць жанчынай, а цяпер ён — бацька двайнят у дэкрэце. Як так?
Мінчанкі ўпершыню выходзяць замуж у сярэднім у 27 гадоў. Мужчыны жэняцца крыху пазней
Статыстыка: сем'і радзей распадаюцца ў тых парах, якія да шлюбу не жылі разам
- я не магу вас развесці. у мяне 190 заяў.
кладу трубку і думаю - упс. а гэта як? што значыць не магу? а хто тады? 🙄