Памянялі месцамі намеснікаў начальнікаў міліцыі Міншчыны і Брэстчыны. Адзін з іх быў зоркай зліваў ад кіберпартызанаў 4
Першы намеснік начальніка УУС Мінскай вобласці — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Віталь Казлоў пераведзены на аналагічную пасаду ва УУС Брэсцкага аблвыканкама. А яго калега Аляксандр Кісель з Брэсцкай абласной міліцыі пайшоў на месца Казлова ва УУС Мінаблвыканкама.
Віталь Казлоў. Фота: mlyn.by
Віталь Казлоў і Аляксандр Кісель праявілі сябе ў жорсткім падаўленні мірных пратэстаў у 2020 годзе.