Фота: Маскоўская міжрэгіянальная транспартная пракуратура
Губернатар Смаленскай вобласці Васіль Анохін паведаміў, што рух цягнікоў па кірунку Мінск-Масква адноўлены.
Пуцявыя рабочыя прыбралі завалы, якія ўтварыліся пасля абвальвання Панінскага моста ў Вязьме. У найбліжэйшы час для руху будуць адкрытыя ўсе пуці транспартнага вузла.
Напярэдадні ў Вязьме на чыгуначнае палатно абрынуўся мост. Загінула жанчына, яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненні. Рух па чыгуначных пуцях на напрамку Мінск — Масква быў спынены. Цягнікі ішлі ў абыход з чатырохгадзінным спазненнем.
Чытайце таксама:
Цягнікі з Беларусі на маскоўскім напрамку спозняцца на чатыры гадзіны
Жыхары Вязьмы даўно казалі — ён абрынецца. Што вядома пра мост, які абваліўся на Смаленшчыне
З'явілася ВІДЭА, як абрынаецца мост над чыгункай у Вязьме
На Смаленшчыне паваліўся мост, заблакаваны рух цягнікоў з Беларусі