Ілюстрацыйнае фота Наша Ніва

Ілюстрацыйнае фота Наша Ніва

У ноч на нядзелю месцамі чакаюцца ападкі (дождж, па паўночным захадзе з мокрым снегам). Раніцай і днём часам дождж, па ўсходзе ў многіх раёнах моцныя ападкі. У начны і ранішні час месцамі слабы туман. Вецер раніцай і днём паўночны, паўночна-ўсходні парывісты, па ўсходзе моцны парывісты.

Ноччу +1..+6°С, месцамі замаразкі 0..-1°С; максімальная тэмпература паветра днём +6..+12°С, па паўднёвым захадзе да +14°С. У Мінску чакаецца максімум +10°С, дождж.

У панядзелак умовы надвор'я пагоршыць цыклон, які перамяшчаецца з Чарнігаўскай вобласці Украіны праз усход Беларусі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі ападкі (дождж, мокры снег), месцамі, а ноччу ў многіх раёнах Гомельскай і Мінскай абласцей моцныя ападкі. Вецер моцны парывісты. Ноччу +1..+7°С, днём +3..+10°С, месцамі па поўдні і паўночным усходзе да +13°С. У Мінску +6°С.

У аўторак, 23 красавіка, пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па поўначы кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца

Ноччу +1..+6°С, месцамі, а па захадзе на большай частцы замаразкі 0..-3°С, днём ад +7°С па поўначы да +15°С па поўдні. У Мінску +10°С.

Паводле папярэдніх прагнозаў, такое надвор'е захаваецца амаль увесь тыдзень, і толькі ў суботу, 27 красавіка, стане цяплець.

Мы прапануем вам тры варыянты прагнозу па Мінску.

Gismeteo.by

Gismeteo.by

Yr.no

Yr.no

Accuwether.com

Accuwether.com

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
2