«За пяць гадоў колькасць дактароў на 10 тысяч насельніцтва ў Гродзенскай вобласці вырасла з 57,5 да 58. У суседняй Польшчы гэты паказчык знаходзіцца на ўзроўні 24-25. Сярэдні паказчык Еўрасаюза — 28-30. Па гэтым паказчыку мы чацвёртыя або пятыя ў свеце», — заявіў Уладзімір Каранік у эфіры АНТ.

Па яго словах, задача — рацыянальна выкарыстоўваць наяўныя кадры. «Калі мы гаворым пра вакансіі, пра недахоп кадраў (на біржу працы трапляюць і тыя паўстаўкі неўролага ў невялікай раённай бальніцы), там жа не тое, што няма магчымасці атрымання неўралагічнай дапамогі. Там хто-небудзь з тэрапеўтаў прайшоў перападрыхтоўку і гэтыя паўстаўкі сумяшчае. Задача — не запоўніць гэтыя вакансіі, а забяспечыць іх максімальна эфектыўнае і рацыянальнае выкарыстанне, каб пацыент незалежна ад месца пражывання атрымліваў медыцынскую дапамогу па адзіных стандартах», — патлумачыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

label.reaction.like
4
label.reaction.facepalm
11
label.reaction.smile
22
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
1
label.reaction.anger
3