Ёсць некалькі навацый. У парках імя Горкага і імя Чалюскінцаў выходнымі днямі будуць панядзелак і аўторак. У парку імя 900-годдзя Мінска прадугледжана тры выхадныя — атракцыёны не будуць працаваць яшчэ і ў сераду, піша Blizko.by.

У звычайныя дні можна прыйсці пракаціцца з 11.00 да 21.00. У пятніцу, суботу і перадсвяточныя дні паркі будуць працаваць на гадзіну даўжэй. На размешчаныя ў іх дзіцячыя пляцоўкі можна прыходзіць з 10.00 да 21.00.

А што па цане? Сярэдні кошт аднаго наведвання атракцыёну складзе 2,5 рубля.

Атракцыёны «Мінскзелянбуда» — усяго іх 50 — традыцыйна працуюць у парках імя Горкага, імя Чалюскінцаў, а таксама імя. 900-годдзя Мінска. Для зручнасці наведвальнікаў былі дадаткова закуплены яшчэ пяць арэляў.

Летам у Мінску з'явіцца яшчэ адна лакацыя для адпачынку — запрацуе парк імя Уга Чавеса. Пачынаць ён будзе з чатырох змантаваных атракцыёнаў і двух надзіманых батутных комплексаў. У далейшым у парку могуць быць устаноўлены да чатырох арэляў.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2