Валерый Сахашчык. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай
Паводле таго ліста, які трапіў да журналістаў тэлеканала «Белсат», нібыта беларусы з Літвы і Польшчы, якія звязаныя з «Паспалітым рушаннем» і «Ліцвінамі» (добраахвотніцкае абʼяднанне беларусаў у Літве), рыхтавалі ўдарны беспілотнік для таго, каб атакаваць абʼекты энергетычнай інфраструктуры ў Беларусі. Валерый Сахашчык, калі журналісты «Белсата» яго запыталіся, ці не фэйк гэта, пацвердзіў, што ліст сапраўдны, але вельмі прасіў яго не публікаваць, а ад іншых каментароў тады адмовіўся.
Паводле цяперашняй заявы Сахашчыка, пагроза правакацыі, пра якую пісалася ў лісце, сапраўды існавала. Адпаведную ж інфармацыю ён нібыта атрымаў «з афіцыйных крыніц у кампетэнтных ведамствах шэрагу заходніх краін».
Мэтай жа ліста было апавяшчэнне пра магчымыя наступствы «ўсіх, хто мог быць неяк звязаны з гэтай сітуацыяй».
«Мы не абвінавачвалі і не шкодзілі іміджу адрасатаў, а наадварот, зрабілі ўсё, што ў нашых сілах, каб прадухіліць вельмі негатыўныя для іх наступствы з боку заходніх краін-партнёраў, прычым выключна ў канфідэнцыйным парадку», — падкрэслівае Сахашчык.
Паводле яго, «гаворка ішла пра прафілактычнае прававое інфармаванне, абарону жыццяў беларусаў і прадухіленне ваеннай эскалацыі, якая выключна ў інтарэсах Расіі».
Пры гэтым Сахашчык абяцае, што «мы і ў далейшым працягнем выконваць свае абавязкі па прадухіленні любых правакацый, здольных нанесці шкоду беларусам і гуляць на руку рэжымам Лукашэнкі і Пуціна».
Што да шкоды агульнай справе, то яна нанесеная была, але «не нашым дакументам, а асобамі, якія арганізавалі яе ўцечку ў СМІ і КДБ, а таксама дапусцілі публікацыю дакумента».
Спецслужбы ж Лукашэнкі, па словах Сахашчыка, «у сваю чаргу, па даўняй традыцыі не прыдумалі нічога лепш, чым максімальна раздзьмуць узровень пагрозы і прыпісаць сабе нейкія «вострыя чэкісцкія мерапрыемствы» для птушачкі і прэміі».
На заканчэнне Сахашчык заклікае незалежныя беларускія СМІ «не публікаваць дакументы з грыфам сакрэтнасці і не правакаваць тым самым канфліктную сітуацыю ўнутры дэмакратычных сіл».
Чытайце таксама:
Аповед Церцеля пра атаку дронаў з Літвы можа быць заснаваны на лісце Сахашчыка?
Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту з нагоды заяваў Церцеля
Церцель заявіў, што КДБ прадухіліў удары літоўскіх беспілотнікаў па Мінску
Пры ўсёй павазе, выглядае як факап Сахашчыка, якому скармілі фэйкавую інфу, ён чамусьці ў яе паверыў, і ў выніку яго пісем была спроба дыскрыдытацыі паспалітага рушання і ліцвінаў.
Я супраць срачаў, і разумею што кдбшнікі хутчэй за ўсё і стаяць за "злівам" гэтай інфы з "афіцыйных крыніц". Але не зразумела чаму Сахашчык як лапух верыць у гбшныя накіды?